Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bugaboo [ˈbʌgəbu:] n. пу́дзіла, пу́жала; страшы́дла

bugbear [ˈbʌgbeə] n.

1. крыні́ца стра́хаў

2. ця́жкасць, перашко́да;

The main bugbear of the government is inflation. Галоўная праблема ўрада – інфляцыя.

buggy [ˈbʌgi] n.

1. лёгкая двухме́сная каля́ска; кабрыяле́т

2. лёгкая дзіця́чая каля́ска

3. sport ба́гі

bugle [ˈbju:gl] n. горн; рог

bugler [ˈbju:glə] n. гарні́ст

build1 [bɪld] n. целаскла́д;

a man of average build мужчы́на сярэ́дняга скла́ду

build2 [bɪld] v. (built)

1. будава́ць

2. ствара́ць;

build a career рабі́ць кар’е́ру;

build hopes пе́сціць надзе́і

build up [ˌbɪldˈʌp] phr. v.

1. забудо́ўваць (раён)

2. (паступо́ва) ствара́ць;

build up one’s character фармірава́ць хара́ктар

3. умацо́ўваць здаро́ўе

4. расці́, нараста́ць;

The pressure built up as he was off work for weeks. Напружанне расло, бо ён быў некалькі тыдняў без працы.

builder [ˈbɪldə] n. будаўні́к

building [ˈbɪldɪŋ] n.

1. буды́нак

2. будаўні́цтва

building block [ˈbɪldɪŋˌblɒk] n.

1. дэта́ль дзіця́чага канстру́ктара (цацка)

2. pl. building blocks будаўні́чы матэрыя́л