Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dissuade [dɪˈsweɪd] v. (from) адгаво́рваць, перако́нваць у адваро́тным

distance [ˈdɪstəns] n.

1. адле́гласць, дыста́нцыя;

at a distance of three miles на адле́гласці трох міль

2. праме́жак ча́су;

At this distance in time I cannot remember. Праз столькі часу я не магу гэтага памятаць.

from a distance здалёк, здалёку;

in the distance удалечыні́;

keep one’s distance трыма́цца ўбаку́;

keep smb. at a distance трыма́ць каго́-н. на зна́чнай адле́гласці

distant [ˈdɪstənt] adj.

1. далёкі, адда́лены;

a distant relative далёкі свая́к

2. стры́маны; недружалю́бны

distaste [dɪsˈteɪst] n. (for) агі́да (да каго-н., чаго-н.)

distasteful [dɪsˈteɪstfəl] adj. непрые́мны; кры́ўдны;

distasteful truth го́ркая пра́ўда

distil [dɪˈstɪl] v. дыстылява́ць; ачышча́ць; пераганя́ць (на гарэлку)

distillery [dɪˈstɪləri] n. вінаку́рны заво́д; бро́вар

distinct [dɪˈstɪŋkt] adj.

1. выра́зны; я́сны;

distinct writing разбо́рлівы по́чырк

2. адме́тны;

distinct dialects адме́тныя дыяле́кты

distinction [dɪˈstɪŋkʃn] n.

1. адро́зненне

2. адме́тная асаблі́васць;

a writer of distinction выда́тны пісьме́ннік

3. паша́на;

give smb. a distinction ушанава́ць каго́-н.

distinctive [dɪˈstɪŋktɪv] adj. адме́тны; характэ́рны; асаблі́вы