Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

question2 [ˈkwestʃən] v.

1. пыта́ць, пыта́цца; задава́ць пыта́нні; распы́тваць;

question smb. (about/on smth.) распы́тваць каго́-н. (пра што-н.); дапы́тваць;

He was arrested and questioned about the missing money. Яго арыштавалі і дапытвалі пра грошы, што прапалі.

2. сумнява́цца, падвярга́ць сумне́нню;

question a decision сумнява́цца ў пра́вільнасці рашэ́ння;

I question whether he is right. Я не ўпэўнены, што ён мае рацыю.

questionable [ˈkwestʃənəbl] adj.

1. няпэ́ўны; ненадзе́йны; сумні́ўны;

a questionable statement зая́ва, яка́я не выкліка́е даве́ру

2. падазро́ны, які́ мае дрэ́нную рэпута́цыю

questioning1 [ˈkwestʃənɪŋ] n.

1. распы́тванне, выве́дванне

2. до́пыт;

The police called him in for questioning. Яго выклікалі на допыт у паліцыю.

questioning2 [ˈkwestʃənɪŋ] adj. запыта́льны, дапы́тлівы;

She gave him a questioning look. Яна паглядзела на яго запытальна.

questioningly [ˈkwestʃənɪŋli] adv. пыта́льна, запыта́льна, запы́тліва, дапы́тліва

questionnaire [ˌkwestʃəˈneə] n. (on/about) анке́та; апыта́льнік; апыта́льны ліст

question mark [ˈkwestʃənˌmɑ:k] n. пыта́льнік

a question mark over/against smth. няўпэ́ўненасць у дачыне́нні да чаго́-н.

question tag [ˈkwestʃənˌtæg] n. ling. каро́ткае агу́льнае пыта́нне (у другой частцы расчлянёнага пытання);

You are from London, aren’t you? Вы з Лондана, ці не так?

queue1 [kju:] n.

1. чарга́;

stand in a queue стая́ць у чарзе́;

join the queue стаць у чаргу́

2. comput. чарга́, чарго́васць

queue2 [kju:] v.

1. стая́ць у чарзе́; станаві́цца ў чаргу́;

queue up for smth. стая́ць у чарзе́ за чым-н.

2. comput. ста́віць у чаргу́