Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

neckline [ˈneklaɪn] n. вы́раз, гарлаві́на (у адзенні)

necktie [ˈnektaɪ] n. AmE га́льштук

necromancer [ˈnekrəʊmænsə] n. некрама́нт (чалавек, які займаецца чорнай магіяй, выклікае душы памерлых); вядзьма́р; чарадзе́й, чараўні́к

necrophilia [ˌnekrəʊˈfɪlɪə] n. некрафілі́я (сексуальная ненармальнасць, палавая цяга да нябожчыкаў)

necropolis [nekˈrɒpəlɪs] n. (pl. necropolises) некро́паль; мо́гільнік; старажы́тныя мо́гілкі

necrosis [nekˈrəʊsɪs] n. med. некро́з, амярцве́нне, адміра́нне (тканкі ці групы клетак якога-н. органа)

nectar [ˈnektə] n.

1. bot. некта́р, кве́ткавы сок

2. myth. некта́р, напі́так баго́ў; таксама перан. цудо́ўны жыватво́рны напі́так

3. густы́ сок, прыгатава́ны з некато́рых ві́даў фру́ктаў (абрыкос, манга, персік і да т.п.)

nectarine [ˈnektəri:n] n. нектары́н (гладкі персік)

née [neɪ] adj. наро́джаная; у дзяво́цтве (пра дзявоцкае прозвішча замужняй жанчыны);

Mrs Schmitz née Black мі́сіс Шміц, наро́джаная/у дзяво́цтве Блэк

need1 [ni:d] n.

1. неабхо́днасць, патрэ́ба, патрэ́бнасць;

be in need of smth. мець/адчува́ць патрэ́бу ў чым-н.;

There’s no need for you to do it. Табе не трэба гэтага рабіць.

2. звыч. pl. запатрабава́нне; патрэ́ба;

satisfy/meet smb.’s needs задавальня́ць патрэ́бы;

His needs are few. Ён сціплы ў патрэбах./Ён непераборлівы.

3. бяда́; няста́ча;

be in need быць/жыць у няста́чы

a friend in need сапра́ўдны ся́бар;

a friend in need is a friend indeed ≅ зычлі́вага прыя́целя ў няшча́сці пазнаю́ць; хто ў бядзе́ не быў, той праўдзі́вых прыя́целяў не зна́е;

if need be калі́ бу́дзе патрэ́ба; у вы́падку неабхо́днасці;

Thank you for being with me in time of need. Дзякуй, што былі са мной у цяжкую хвіліну.