Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

folding [ˈfəʊldɪŋ] adj. склада́ны, складны́;

a folding bed раскладу́шка;

a folding bicycle складны́ веласіпе́д

foliage [ˈfəʊliɪdʒ] n. лі́сце, лісто́та

folk1 [fəʊk] n. infml

1. наро́д, лю́дзі;

country folk сяля́не, се́льскія жыхары́

2. pl. folks AmE, infml сваякі́; бацькі́; свае́;

How are your folks? Як маюцца твае бацькі?

3. pl. folks infml (ужываецца як зваротак);

Well, folks… Ну, людцы…

folk2 [fəʊk] adj. наро́дны;

folk music/a folk song наро́дная му́зыка/пе́сня

folklore [ˈfəʊklɔ:] n. фалькло́р

folklorist [ˈfəʊklɔ:rɪst] n. фальклары́ст

folksy [fəʊksi] adj.

1. AmE про́сты; фамілья́рны

2. простанаро́дны

follow [ˈfɒləʊ] v.

1. ісці́ ўслед/сле́дам; надыхо́дзіць;

Follow me. Ідзі ўслед за мной.

2. гна́цца (за кім-н.), прасле́даваць;

I think we’re being followed. Мне здаецца, што за намі гоняцца.

3. сачы́ць; слу́хаць ува́жліва;

Do you follow the speaker? Вы слухаеце прамоўцу?

4. разуме́ць;

I didn’t quite follow you. Я не зусім вас зразумеў.

5. трыма́цца, прытры́млівацца;

follow the rules прытры́млівацца пра́віл(аў);

follow the advice выко́нваць пара́ду;

follow an example браць пры́клад

6. выніка́ць;

it follows from this that… з гэ́тага выніка́е, што…

follow suit рабі́ць то́е ж са́мае;

as follows насту́пны, такі́;

My proposal is as follows. У мяне такая/наступная прапанова.

follower [ˈfɒləʊə] n. паслядо́ўнік; перае́мнік

following1 [ˈfɒləʊɪŋ] n.

1. гру́па прыхі́льнікаў

2. the following насту́пнае, вось што;

He said the following. Ён сказаў наступнае/вось што.