Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

disbelief [ˌdɪsbɪˈli:f] n. няве́р’е, недаве́р;

in utter disbelief не ве́рачы сваі́м вуша́м

disbelieve [ˌdɪsbɪˈli:v] v. не ве́рыць (каму-н./чаму-н.)

disc [dɪsk] n.

1. дыск (у розных знач.)

2. dated (грамафонная) пласці́нка

3. med. дыск;

a slipped disc зрушэ́нне міжпазвано́чнага ды́ска

discard [dɪsˈkɑ:d] v. выкіда́ць, выкі́дваць;

discard clothing скіда́ць/скі́дваць адзе́жу;

discard old beliefs адкіда́ць/адкі́дваць стары́я перакана́нні

discern [dɪˈsɜ:n] v. fml распазнава́ць; разгляда́ць, разгля́дваць

discerning [dɪˈsɜ:nɪŋ] adj. прані́клівы (розум)

discernment [dɪˈsɜ:nmənt] n. fml прані́клівасць

discharge1 [ˈdɪstʃɑ:dʒ] n.

1. разгру́зка (чаго-н.)

2. спуска́нне (газу, вадкасці)

3. выкана́нне (абавязкаў)

4. вы́плата (даўгоў)

5. звальне́нне (з працы, з арміі); выпі́сванне (з бальніцы)

6. electr. разра́д

7. стрэл; залп (з ружжаў)

discharge2 [dɪsˈtʃɑ:dʒ] v.

1. разгружа́ць (што-н.)

2. law апра́ўдваць (падсуднага), вызваля́ць (з турмы)

3. fml выко́нваць (абавязкі)

4. выпла́чваць (даўгі)

5. (from) звальня́ць (з працы, з арміі); выпі́сваць; выпі́свацца (з бальніцы)

6. fml выстрэ́льваць, страля́ць (з ружжа)

7. спуска́ць (газ, вадкасць)

disciple [dɪˈsaɪpl] n.

1. ву́чань, паслядо́ўнік (у палітыцы, рэлігіі)

2. апо́стал;

the twelve disciples двана́ццаць апо́сталаў