Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

improvise [ˈɪmprəvaɪz] v. імправізава́ць

imprudent [ɪmˈpru:dənt] adj. неразва́жлівы, неразва́жны; неасцяро́жны

impudent [ˈɪmpjədənt] adj. fml дзёрзкі; бессаро́мны;

an impudent fellow наха́бнік

impulse [ˈɪmpʌls] n. і́мпульс, пары́ў;

on (an) impulse пад уздзе́яннем пары́ву

impulsive [ɪmˈpʌlsɪv] adj.

1. імпульсі́ўны;

an impulsive child імпульсі́ўнае дзіця́

2. які́ прымуша́е ру́хацца, дзе́йнічаць;

impulsive force ру́хаючая сі́ла

impunity [ɪmˈpju:nəti] n. fml беспакара́насць;

with impunity беспакара́на

impure [ɪmˈpjʊə] adj. нячы́сты, бру́дны (таксама перан.);

impure thoughts непрысто́йныя ду́мкі

impurity [ɪmˈpjʊərəti] n. нечыстата́, бруд

in1 [ɪn] n. : He knew all the ins and outs of the affair. Ён ведаў усе хады і выхады.

in2 [ɪn] adv.

1. унутры́;

Is anyone in? Ёсць тут хто-небудзь?

2. до́ма;

We didn’t find him in. Мы не засталі яго дома.

3. у мо́дзе;

Long skirts are in again. Доўгія спадніцы зноў у модзе.

4. : be in прыбыва́ць, прыхо́дзіць;

The train is in. Цягнік прыйшоў;

The mail is in. Пошта прыйшла.