Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

vermin [ˈvɜ:mɪn] n. pl.

1. шко́днікі, шко́дныя жывёлы; драпе́жнікі

2. паразі́ты

3. гультаі́, ло́дары

vermouth [ˈvɜ:məθ] n. ве́рмут

vernacular [vəˈnækjələ] adj. нацыяна́льны, ро́дны (пра мову);

the vernacular names for flowers наро́дныя на́звы кве́так;

vernacular Arabic размо́ўная ара́бская мо́ва

vernal [ˈvɜ:nl] adj. fml or lit. веснавы́, вясно́вы, вясе́нні;

a vernal season вясна́;

the vernal equi nox вясно́вае раўнадзе́нства (22 сакавіка)

veronica [vəˈrɒnɪkə] n. bot. крыні́чнік

verruca [vəˈru:kə] n. BrE (pl. verrucas or verrucae) баро́даўка

versatile [ˈvɜ:sətaɪl] adj.

1. рознабако́вы (талент);

a versatile actor акцёр без амплуа́

2. універса́льны (інструмент)

verse [vɜ:s] n.

1. вершава́ны радо́к, верш; паме́р, фо́рма ве́рша

2. страфа́;

a poem of five verses пяцістро́фны верш

3. паэ́зія; ве́ршы;

blank verse бе́лы верш;

in verse and prose ве́ршам і про́зай;

read verse дэкламава́ць

versed [vɜ:st] adj. (in) во́пытны;

be versed in the dialects ве́даць дыяле́кты

versification [ˌvɜ:sɪfɪˈkeɪʃn] n. fml

1. верша склада́нне; версіфіка́цыя; прасо́дыя

2. вершава́ная фо́рма (чаго-н.)