Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

bile [baɪl] n.

1. жоўць

2. fml раздражнёнасць, зласлі́васць

bilingual [ˌbaɪˈlɪŋgwəl] adj. двухмо́ўны;

She is bilingual in English and Swahili. Яна аднолькава валодае англійскай мовай і суахілі;

bilingual education адука́цыя на дзвюх мо́вах

bilingualism [ˌbaɪˈlɪŋgwəlɪzəm] n. білінгві́зм

bill1 [bɪl] n.

1. законапрае́кт, біль

2. раху́нак;

a telephone bill раху́нак за тэлефо́н

3. AmE банкно́т;

a ten-dollar bill банкно́т ва́ртасцю ў дзе́сяць до́лараў

4. афі́ша

5. прагра́ма (тэатральная);

head/top the bill быць каро́нным ну́марам прагра́мы

fill/fit the bill адпавяда́ць патрабава́нням

bill2 [bɪl] v.

1. (for) выстаўля́ць або́ выпі́сваць раху́нак

2. абвяшча́ць у афі́шах; абкле́йваць афі́шамі

bill3 [bɪl] n. дзю́ба (птушкі)

billboard [ˈbɪlbɔ:d] п. AmE до́шка для афі́ш і аб’я́ў

billiards [ˈbɪliədz] n. pl. білья́рд

billion [ˈbɪljən] n.

1. мілья́рд, більён

2. BrE, dated більён

billionaire [ˌbɪljəˈneə] n. AmE мільярдэ́р