Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dislocation [ˌdɪsləˈkeɪʃn] n. вы́віх, звіх

disloyal [ˌdɪsˈlɔɪəl] adj. (tо) нелая́льны, няве́рны; здра́длівы

disloyalty [ˌdɪsˈlɔɪəlti] n. нелая́льнасць, няве́рнасць; здра́да, здра́длівасць

dismal [ˈdɪzməl] adj. змро́чны, хму́ры, пахму́рны, пану́ры

dismantle [dɪsˈmæntl] v.

1. дэманці́раваць

2. разбіра́ць (на часткі)

dismay1 [dɪsˈmeɪ] n. збянтэ́жанасць, разгу́бленасць, туга́

dismay2 [dɪsˈmeɪ] v. бянтэ́жыць;

He was dismayed at seeing that. Ён збянтэжыўся, калі ўбачыў гэта.

dismiss [dɪsˈmɪs] v.

1. звальня́ць

2. распуска́ць; адпуска́ць

3. адкіда́ць, адхіля́ць;

He dismissed it from his mind. Ён выкінуў гэта з галавы.

dismissal [dɪsˈmɪsl] n.

1. звальне́нне;

a wave of dismissals хва́ля звальне́нняў

2. ро́спуск;

a dismissal of a jury ро́спуск прыся́жных

disobedience [ˌdɪsəˈbi:diəns] n. непаслухмя́насць, непадпара́дкаванне