Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

typescript [ˈtaɪpskrɪpt] n. машынапі́сны тэкст;

typescript requirements патрабава́нні да афармле́ння ру́капісу

typesetter [ˈtaɪpsetə] n. набо́ршчык

typesetting [ˈtaɪpsetɪŋ] n. тыпагра́фскі набо́р;

a typesetting machine набо́рная машы́на

typewriter [ˈtaɪpraɪtə] n. друкава́льная машы́нка

typewritten [ˈtaɪprɪtn] adj. надрукава́ны на машы́нцы, машынапі́сны

typhoid [ˈtaɪfɔɪd] n. med. тыф

typhoid fever [ˌtaɪfɔɪdˈfi:və] n. med. брушны́ тыф;

typhoid epidemic эпідэ́мія брушно́га ты́фу

typhoon [taɪˈfu:n] n. тайфу́н

typhus [ˈtaɪfəs] n. med. сыпны́ тыф

typical [ˈtɪpɪkl] adj.

1. тыпо́вы;

a typical Scotsman тыпо́вы шатла́ндзец

2. (of) характэ́рны (для);

It is typical of him to forget. Яму ўласціва забывацца на ўсё;

in a typical way/manner тыпо́ва, характэ́рна