Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fearless [ˈfɪələs] adj. бясстра́шны, сме́лы

fearlessly [ˈfɪələsli] adv. сме́ла, бясстра́шна

fearsome [ˈfɪəsəm] adj. fml які́ страшыць/застра́швае/пало́хае/пужа́е

feasible [ˈfi:zəbl] adj. магчы́мы, ажыццяві́мы;

a feasible plan здзяйсня́льны план;

a feasible idea/suggestion здзяйсня́льная ідэ́я/прапано́ва

feast [fi:st] n. свя́та; баль, балява́нне

feat [fi:t] n. по́дзвіг; майстэ́рства;

That was no mean feat. Зрабіць гэта было нялёгка.

feather [ˈfeðə] n. пяро́ (птушкі)

birds of a feather flock together ≅ саро́ка саро́ку ба́чыць здалёку

feature1 [ˈfi:tʃə] n.

1. ры́са, асаблі́васць;

The town has many interesting features. Горад мае шмат цікавых асаблівасцей.

2. pl. features ры́сы тва́ру

3. арты́кул, ру́брыка (у газеце)

feature2 [ˈfi:tʃə] v.

1. пака́зваць

2. выво́дзіць у гало́ўнай ро́лі, (і)гра́ць гало́ўную ро́лю (у фільме)

feature film [ˈfi:tʃəˌfɪlm] n. маста́цкі фільм