Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

stormsash [ˈstɔ:msæʃ] n. друга́я ако́нная ра́ма

stormy [ˈstɔ:mi] adj.

1. бу́рны, штармавы́, навальні́чны;

stormy weather штармаво́е надво́р’е;

a stormy wind мо́цны ве́цер

2. бу́рны, запа́льчывы; лю́ты, шалёны; раз’ю́шаны;

a stor my look зло́сны по́зірк;

a stormy discussion бу́рная дыску́сія

storm centre [ˈstɔ:mˌsentə] n.

1. цэнтр цыкло́на

2. асно́ўнае спрэ́чнае пыта́нне;

become a storm centre of a controversy стаць гало́ўнай прычы́най спрэ́чак

storm cloud [ˈstɔ:mklaʊd] n. навальні́чная хма́ра; прыкме́та, яка́я прадка́звае бяду́; «хма́ра на небасхі́ле»

storm door [ˈstɔ:mdɔ:] n. знадво́рныя дзве́ры

storm troops [ˈstɔ:mtru:ps] n. pl. уда́рныя ча́сці, штурмавы́я атра́ды

storm window [ˈstɔ:mˌwɪndəʊ] n. = stormsash

story1 [ˈstɔ:ri] AmE = storey

story2 [ˈstɔ:ri] n.

1. апавяда́нне, апо́весць;

a fairy story ба́йка;

a funny story анекдо́т

2. гісто́рыя, раска́з;

according to her story паво́дле яе́ слоў

3. газе́тны матэрыя́л

tell stories ба́йкі ба́яць;

to make/cut a long story short караце́й (ка́жучы);

that is another story гэ́та і́ншая спра́ва

storybook [ˈstɔ:ribʊk] n. збо́рнік апавяда́нняў або́ ка́зак