Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

starting post [ˈstɑ:tɪŋˌpəʊst] n. sport ста́ртавая ме́тка

starting price [ˈstɑ:tɪŋˌpraɪs] n. зыхо́дная цана́ (на аўкцыёне); ста́ртавая цана́ (на скачках)

startle1 [ˈstɑ:tl] n. спало́х, перапу́д, пярэ́палах

startle2 [ˈstɑ:tl] v. пужа́ць, пало́хаць;

He had a startled look on his face. У яго быў перапалоханы выгляд.

startling [ˈstɑ:tlɪŋ] adj. надзвыча́йны, дзі́ўны, нечака́ны, ашаламля́льны;

startling results над звыча́йныя вы́нікі;

startling news ашаламля́льная навіна́

starvation [stɑ:ˈveɪʃn]n. го́лад, галада́нне;

vitamin starvation недахо́п вітамі́наў;

a starvation diet гало́дная дые́та;

starvation wages жабра́цкая зарпла́та

starve [stɑ:v] v.

1. галада́ць, цярпе́ць го́лад; паміра́ць з го́ладу;

starve to death паміра́ць гало́днай сме́рцю

2. мары́ць го́ладам; мець недахо́п (чаго-н.)

3. infml (for) пра́гнуць, жада́ць, паміра́ць ад жада́ння;

The child is starving for affection. Дзіцяці не хапае пяшчоты.

4. infml прагалада́цца;

starve smb. into smth./doing smth. прымуша́ць каго́-н. зрабі́ць што-н., замары́ўшы го́ладам;

What’s for dinner? I’m starving. Што на абед? Я згаладаўся.

be starved of sleep ве́льмі хаце́ць спаць

starve down [ˌstɑˈvˈdaʊn] phr. v. го́ладам зму́сіць зда́цца

starve out [ˌstɑ:vˈaʊt] phr. v. = starve down

star-bright [ˌstɑ:ˈbraɪt] adj. poet. я́ркі як зо́рка

star-crossed [ˌstɑ:ˈkrɒst] adj. lit. нешчаслі́вы, які́ нарадзіўся пад нешчаслі́вай зо́ркай

stash1 [stæʃ] n. infml

1. патайны́ запа́с;

a stash of narcotics схава́ныя нарко́тыкі

2. тайні́к, патайні́к