Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sonority [səˈnɒrəti] n.

1. fml гу́чнасць, зво́нкасць;

the sonority of the bass voices гу́чнасць басо́вых па́ртый

2. ling. сано́рнасць

sonorous [ˈsɒnərəs] adj.

1. fml гу́чны, зво́нкі;

sonorous salutes шу́мныя прывіта́нні

2. fml урачы́сты, высакамо́ўны;

sonorous style рытары́чны стыль;

sonorous titles высо́кія зва́нні

3. ling. сано́рны (гук)

son-in-law [ˈsʌnɪnlɔ:] n. (pl. sons-in-law) зяць, муж дачкі́

soon [su:n] adv.

1. ху́тка, ско́ра, неўзаба́ве; ра́на;

how soon? калі́ ? як ху́тка?;

as soon as possible як мага́ хутчэ́й;

no sooner than як то́лькі, ледзь

2. ахво́тна;

I’d sooner die than marry you! Хутчэй памру, чым выйду за цябе замуж!;

I’d sooner stay here. Я лепш застануся тут.

no sooner said than done ска́зана – зро́блена;

sooner or later ра́на ці по́зна;

the sooner, the better чым ране́й, тым лепш

soot1 [sʊt] n. са́жа; ко́паць; куро́дым, курады́м;

cover smth. in soot закуры́ць, закуро́дыміць што-н.

soot2 [sʊt] v. пакрыва́ць са́жаю, закуро́дыміць, задымі́ць;

The flue has become sooted up. Комін пакрыўся сажаю.

soothe [su:ð] v.

1. заспако́йваць, суцяша́ць

2. змякча́ць, суці́шваць, суніма́ць (боль);

so othe a toothache аблягча́ць зубны́ боль;

so othe smb.’s anger стры́мліваць чый-н. гнеў

soother [ˈsu:ðə] n. CanE пусты́шка

soothing [ˈsu:ðɪŋ] adj. супако́йлівы, палягча́льны;

soothing cream крэм для змякчэ́ння ску́ры;

soothing music му́зыка, яка́я супако́йвае не́рвы

soothsayer [ˈsu:θˌseɪə] n. dated прадказа́льнік; прадказа́льніца; прадрака́льнік; прадрака́льніца