Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

quote2 [kwəʊt] v.

1. цытава́ць; прыво́дзіць чые́-н. сло́вы;

She quoted from a newspaper article. Яна прывяла цытату з газетнага артыкула.

2. рабі́ць спасы́лку; спасыла́цца;

May I quote you on that? Можна пры гэтым спасылацца на вас?

3. econ. назнача́ць цану́, ста́ўку;

quote a price on a house назна́чыць цану́ за дом

quoteworthy [ˈkwəʊtˌwɜ:ði] adj. дасто́йны, ва́рты цытава́ння

quotidian [kwɒˈtɪdiən] adj. fml

1. штодзённы, які́ штодня паўтара́ецца

2. бана́льны, звыча́йны;

a quotidian thought бана́льная ду́мка

quotient [ˈkwəʊʃnt] n.

1. math. дзель

2. ча́стка, до́ля;

electoral quotient ко́лькасць галасо́ў, неабхо́дных для выбра́ння кандыда́та

3. пака́зчык; каэфіцые́нт;

intelligence quotient (IQ) пака́зчык разумо́вых здо́льнасцей