Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Hungarian2 [hʌnˈgeəriən] adj. венге́рскі, вуго́рскі, мадзья́рскі

hunger1 [ˈhʌŋgə] n.

1. го́лад; праця́глае недаяда́нне

2. fml (for) патрэ́бнасць (у чым-н.), імкне́нне (да чаго-н.), пра́га (чаго-н.);

a hunger for knowledge пра́га да ве́даў

hunger2 [ˈhʌŋgə] v. : hunger for/after smth./smb. lit. пра́гнуць, мо́цна жада́ць чаго́-н./каго́-н.;

The child hungers for affection. Дзіцяці патрэбна ласка.

hunger strike [ˈhʌŋgəˌstraɪk] n. галадо́ўка;

go on hunger strike аб’яві́ць галадо́ўку

hungry1 [ˈhʌŋgri] n. : pl. the hungry гало́дныя

hungry2 [ˈhʌŋgri] adj.

1. гало́дны

2. (for) які́ прагне/мо́цна жада́е (чаго-н.);

hungry for knowledge які́ прагне ве́даў;

hungry for money пра́гны да гро́шай

hung up [ˌhʌŋˈʌp] adj. infml

1. (on/about) апанта́ны, утрапёны

2. які́ заблытаўся, не мо́жа знайсці́ вы́йсця (са складанага становішча)

hunk [hʌŋk] n. вялі́кі кава́лак (асабліва ежы); лу́ста, скі́бка, скрыль

hunt1 [hʌnt] n.

1. (for) по́шукі;

a hunt for a job по́шукі пра́цы

2. палява́нне, ло́ўля;

an elephant hunt палява́нне на слано́ў

3. палява́нне на ліс (від спорту ў Вялікабрытаніі)

4. кама́нда спартсме́наў, які́я займа́юцца палява́ннем на ліс

hunt2 [hʌnt] v.

1. палява́ць; лаві́ць

2. шука́ць (каго-н., што-н.), го́йсаць/бе́гаць (у пошуках чаго-н.), ганя́цца (за чым-н.);

hunt the truth шука́ць пра́ўду;

hunt high and low усю́ды шука́ць (што-н.);

hunt for a book шука́ць, стара́цца купі́ць кні́гу;

hunt for an old friend шука́ць старо́га ся́бра

hunt down [ˌhʌntˈdaʊn] phr. v. шука́ць (каго-н./што-н.), высо́чваць, пільнава́ць (каго-н.)

hunt out [ˌhʌntˈaʊt] phr. v. знахо́дзіць, адшу́кваць (што-н.)