Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

climber [ˈklaɪmə] n.

1. альпіні́ст; альпіні́стка

2. паво́йная раслі́на

3. славалю́б, кар’еры́ст

climbing [ˈklaɪmɪŋ] n. узыхо́джанне на гару́; альпіні́зм

clinch [klɪntʃ] v.

1. канчатко́ва выраша́ць, дамаўля́цца; дабіва́цца;

clinch a deal заключы́ць здзе́лку

2. sport увайсці́ ў клінч

cling [klɪŋ] v. (clung) (to) чапля́цца, прыліпа́ць; трыма́цца;

Wet clothes cling to the body. Мокрае адзенне прыліпае да цела.

clinic [ˈklɪnɪk] n. клі́ніка

clinical [ˈklɪnɪkl] adj. кліні́чны;

clinical history гісто́рыя хваро́бы;

clinical record гісто́рыя хваро́бы, бланк гісто́рыі хваро́бы

clink [klɪŋk] v.

1. звіне́ць, дзі́нькаць, бра́згаць;

glasses/keys/coins clink звіня́ць шкля́нкі/ключы́/мане́ты

2. звіне́ць, бра́згаць (чым-н.);

clink glasses with smb. чо́кацца, піць за чыё-н. здаро́ўе

clip1 [klɪp] n.

1. заціска́чка, сашчэ́пка;

a paper clip канцыля́рская сашчэ́пка

2. tech. скаба́; заціскны́я кле́шчы; абцугі́

3. кліпс

clip2 [klɪp] v.

1. сашчапля́ць

2. заціска́ць

clip3 [klɪp] n.

1. стры́жка (валасоў, шэрсці)

2. infml мо́цны ўдар;

give smb. a clip даць каму́-н. кухталя́/грымака́