Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sharp1 [ʃɑ:p] adj.

1. во́стры, востраканцо́вы, спіча́сты;

a sharp pencil до́бра заво́страны ало́вак

2. рэ́зкі, круты́;

a sharp wind прані́злівы ве́цер;

a sharp frost мо́цны маро́з

3. я́сны, выра́зны;

a sharp contrast рэ́зкі кантра́ст

4. е́дкі, пяку́чы, во́стры (пра пах, смак і да т.п.)

5. то́нкі, прані́клівы, во́стры (пра розум, зрок);

sharp sight во́стры зрок

6. калю́чы, з’е́длівы, рэ́зкі, дасці́пны (пра заўвагі);

He has a sharp tongue. Ён востры на язык.

as sharp as a needle ве́льмі разу́мны, дасці́пны

sharp2 [ʃɑ:p] adv.

1. ро́ўна, дакла́дна;

at 7 sharp a сёмай гадзі́не ро́ўна

2. BrE рэ́зка, кру́та;

turn sharp left павярну́ць кру́та нале́ва;

stop sharp рэ́зка спыні́цца

sharpen [ˈʃɑ:pən] v.

1. вастры́ць, тачы́ць; рабі́цца во́стрым

2. абвастра́ць, узмацня́ць;

sharpen one’s wits удаскана́льваць ро́зум; напру́жваць ува́гу

sharpener [ˈʃɑ:pənə] n. тачы́лка (для алоўка)

sharply [ˈʃɑ:pli] adv. рэ́зка, кру́та;

speak sharply to smb. размаўля́ць рэ́зкім то́нам з кім-н.

shatter [ˈʃætə] v.

1. (into) разбіва́ць на аско́лкі; разбіва́цца на дру́зачкі

2. разбура́ць, знішча́ць;

My hopes shattered. Мае надзеі пайшлі марна.

3. псава́ць, разла́джваць;

shatter confidence падрыва́ць даве́р;

I feel shattered. Я адчуваю сябе разбітым.

shave1 [ʃeɪv] n. гале́нне, брыццё;

I want a shave. Мне трэба пагаліцца

a close shave : That was a close shave! Мы ледзь выратаваліся!

shave2 [ʃeɪv] v.

1. галі́ць; галі́цца

2. струга́ць; скаблі́ць, скрэ́бці

shave off [ˌʃeɪvˈɒf] phr. v. зго́льваць, збрыва́ць

shaven [ˈʃeɪvn] adj. паго́лены;

He is clean shaven. Ён гладка паголены.

shaver [ˈʃeɪvə] n. бры́тва;

an electric shaver электры́чная бры́тва