scolding [ˈskəʊldɪŋ]n. вымо́ва;
catch a scolding атрыма́ць вымо́ву;
give a scolding зрабі́ць вымо́ву
scone [skɒn] n. ячме́нны або́ пшані́чны прасначо́к
scoop1 [sku:p] n.
1. шу́флік, лы́жачка (для цукру, мукі і да т.п.); чарпачо́к (для вадкасці);
med. лы́жачка, ко́ўшык
2. чэ́рпанне, зачэ́рпванне;
in/at one scoop, with a scoop адны́м ма́хам; за адзі́н раз; адны́м захо́дам
3. the scoop AmE, infml сенсацы́йная навіна́ (якая з’явілася ў якой-н. газеце раней, чым у іншых)
scoop2 [sku:p] v.
1. капа́ць, выко́пваць
2. чэ́рпаць, зачэ́рпваць; зграба́ць, збіра́ць (шуфлікам)
3. AmE, infml адхапі́ць вялі́кія гро́шы;
scoop a large profit адхапі́ць ка́вал
4. друкава́ць сенсацы́йную навіну́ (раней за іншых)
♦
scoop the pool infml заграба́стаць уве́сь прыбы́так
scoot [sku:t] v. infml бе́гчы ве́льмі ху́тка; змыва́цца, уцяка́ць;
Get out of here! Scoot! Выбірайся адсюль! Змывайся!
scope [skəʊp] n.
1. магчы́масць, по́ле дзе́яння; прасто́р;
This job gives him plenty of scope for his abilities. Гэтая праца дае яму магчымасць разгарнуцца.
2. машта́б, разма́х, сфе́ра (дзейнасці), ахо́п; кругагля́д;
He has a mind of wide scope. У яго шырокі кругагляд;
It’s beyond my scope. Гэта за межамі маёй кампетэнцыі.
scorch [skɔ:tʃ] v.
1. абпа́льваць; прыпа́льваць; падсма́льваць;
I scorched my shirt when I was ironing. Я прыпаліў кашулю прасам.
2. высу́шваць; спа́льваць;
The grass looked scorched after the heat. Трава выглядала высахлай пасля спякоты.
scorcher [ˈskɔ:tʃə] n. infml
1. спяко́тны дзень;
Whew! It’s a real scorcher today. Цьфу! Але і спякота сёння!
2. што-н. небыва́лае, ашаламля́льнае;
She is a scorcher! Яна проста ашаламляльная!
scorching [ˈskɔ:tʃɪŋ] adj. пяку́чы; гара́чы, спяко́тны;
It’s scorching hot today. Сёння нязносная гарачыня.