Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

scintilla [sɪnˈtɪlə] n. fml кро́пля; і́скра;

not a scintilla of smth. ні кро́плі чаго́-н.;

not a scintilla of truth ні кро́плі пра́ўды;

speak without a scintilla of animation гавары́ць без уся́кага натхне́ння

scintillate [ˈsɪntɪleɪt] v.

1. зіхаце́ць; блішчэ́ць; блі́скаць;

Diamonds scintillate. Дыяменты зіхацяць.

2. выпраме́ньваць;

Her eyes scintillated. Яе вочы блішчэлі (ад радасці).

scintillating [ˈsɪntɪleɪtɪŋ] adj. бліску́чы, зіхатлі́вы, іскры́сты; дасці́пны;

You were scintillating on TV last night. Ты ўчора бліскуча выступіў на тэлебачанні.

scion [ˈsaɪən] n.

1. fml нашча́дак, пато́мак;

a scion of an ancient house нашча́дак старажы́тнага ро́ду

2. bot. па́сынак (расліны)

scissors [ˈsɪzəz] n. pl. нажні́цы

scissors and paste літарату́рная кампіля́цыя

sci-fi [ˈsaɪˌfaɪ] n. infml = science fiction

sclerosis [skləˈrəʊsɪs] n. med. (pl. scleroses) склеро́з

scoff1 [skɒf] n. насме́шка, здзек, глумле́нне; сарка́зм;

scoffs and jeers з’е́длівыя насме́шкі і шпі́лькі

scoff2 [skɒf] v. (at) насміха́цца, здзе́кавацца;

scoff at other people’s beliefs асме́йваць ве́ру і́ншых людзе́й

scold [skəʊld] v. fml ла́яць; ла́яцца; свары́цца;

scold a naughty child ушчува́ць непаслухмя́нае дзіця́