Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

discourtesy [dɪsˈkɜ:təsi] n. fml няве́тлівасць

discover [dɪsˈkʌvə] v.

1. адкрыва́ць, вынахо́дзіць

2. выяўля́ць;

It was discovered that… Выявілі, што…

discovery [dɪsˈkʌvəri] n. адкрыццё; вынахо́дства;

make discoveries рабі́ць адкры́цці, вынахо́дзіць

discredit1 [dɪsˈkredɪt] n. fml дыскрэдыта́цыя; га́ньба;

to our discredit со́рам, со́рамна (за сябе)

discredit2 [dɪsˈkredɪt] v. дыскрэдытава́ць

discreet [dɪˈskri:t] adj. разва́жны; разва́жлівы; аба́члівы; такто́ўны;

a discreet smile стры́маная ўсме́шка

discrepancy [dɪsˈkrepənsi] n. (in, between) разыхо́джанне (у розных знач.); неадпаве́днасць

discrete [dɪˈskri:t] adj.

1. асо́бны

2. math. дыскрэ́тны

discretion [dɪˈskreʃn] n.

1. аба́члівасць; разва́жнасць

2. меркава́нне;

I’ll leave it to your discretion. Я пакіну гэта на ваша меркаванне.

discriminate [dɪˈskrɪmɪneɪt] v.

1. адро́зніваць

2. дыскрымінава́ць