Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

sadomasochism [ˌseɪdəʊˈmæsəkɪzəm]n. садамазахі́зм

s.a.e [ˌeseɪˈi:] BrE (скар. ад self-addressed envelope) канве́рт, адрасава́ны само́му сабе́

safari [səˈfɑ:ri]n. сафа́ры; паляўні́чая экспеды́цыя (звычайна ў Афрыцы);

on safari на палява́нні

safari park [səˈfɑ:riˌpɑ:k] n. заапа́рк «сафа́ры»

safari suit [səˈfɑ:riˌsju:t] n. касцю́м «сафа́ры» (доўгі жакет з кароткімі рукавамі і штаны або шорты)

safe1 [seɪf] n. сейф;

break/force the safe узлама́ць сейф

safe2 [seɪf] adj.

1. бяспе́чны;

keep smth. safe захо́ўваць што-н. у бяспе́чным ме́сцы;

He’s now safe from danger. Яму цяпер не пагражае небяспека.

2. цэ́лы, непашко́джаны

3. ве́рны, надзе́йны

in safe hands у надзе́йных рука́х;

on the safe side на ўся́кі вы́падак; для бо́льшай на дзе́йнасці;

play (it) safe асцяро́жна пазбяга́ць ры́зыкі;

safe and sound жывы́ -здаро́вы;

we are safe as houses BrE мы тут як за мурава́най сцяно́й

safeguard1 [ˈseɪfgɑ:d] n. (against) гара́нтыя, ахо́ва, засцяро́га (ад);

a safeguard against disease гара́нтыя су́праць хваро́бы

safeguard2 [ˈseɪfgɑ:d] v. fml гарантава́ць ( што-н.); ахо́ўваць;

safeguard the traditions jealously руплі́ва захо́ўваць трады́цыi

safely [ˈseɪfli] adv. надзе́йна, паспяхо́ва;

Put it away safely. Схавай гэта ў надзейным месцы;

One can safely say. Можна з упэўненасцю сказаць.