Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

retreat1 [rɪˈtri:t] n.

1. адступле́нне; адыхо́д;

The army was in full retreat. Армія адступала па ўсім фронце.

2. (from/into) адасабле́нне; само́та;

a retreat from public life адыхо́д ад грама́дскага жыцця́

3. прыста́нішча, прыту́лак;

a country retreat ле́цішча, да́чны до́мік

retreat2 [rɪˈtri:t] v. адступа́ць, адыхо́дзіць; аддаля́цца; пакіда́ць;

The rebels retreated, pursued by government troops. Паўстанцы адступілі пад націскам урадавага войска.

retrench [rɪˈtrentʃ] v. fml скарача́ць, ураза́ць; экано́міць;

retrench expenditure скарача́ць выда́ткі

retribution [ˌretrɪˈbju:ʃn] n. fml (for) адпла́та, ка́ра;

retribution for terrorist attacks адпла́та за тэрарысты́чныя ата́кі

retributive [rɪˈtrɪbjətɪv] adj. які́ карае, ка́рны

retrieval [rɪˈtri:vl] n.

1. fml атрыма́нне наза́д; вярта́нне (сабе);

retrieval of one’s property вярта́нне маёмасці

2. comput. вы́барка (інфармацыі)

retrieve [rɪˈtri:v] v. fml

1. (from) узя́ць наза́д, вярну́ць сабе́

2.comput. ве́сці по́шук; выбіра́ць; рабі́ць вы́барку

3. выпраўля́ць (сітуацыю)

retrograde1 [ˈretrəgreɪd] n. рэтрагра́д; рэакцыяне́р

retrograde2 [ˈretrəgreɪd] adj. fml

1. які́ рухаецца ў адваро́тным напра́мку

2. рэтрагра́дны, рэакцы́йны

retrogressive [ˌretrəˈgresɪv] adj. fml рэгрэсі́ўны, адваро́тны