Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

retentive [rɪˈtentɪv] adj. учэ́пісты (перан.), які́ добра запаміна́е;

a retentive memory учэ́пістая па́мяць

rethink1 [ˈri:θɪŋk] n. перагля́д; но́вы падыхо́д;

a rethink of policy перагля́д палі́тыкі

rethink2 [ˌri:ˈθɪŋk] v. (rethought) перагле́джваць (меркаванне, рашэнне, думку);

We have an opportunity to rethink our campaign strategy. У нас ёсць магчымасць перагледзець стратэгію нашай кампаніі.

rethought [ˌri:ˈθɔ:t] past, p.p.rethink2

reticent [ˈretɪsnt] adj. маўклі́вы; скры́тны; стры́маны;

She’s naturally reticent even with some of her closest friends. Яна па характары скрытная, нават са сваімі лепшымі сябрамі.

retina [ˈretɪnə] n. anat. (pl. retinas or retinae) сятча́тка

retinae [ˈretɪni:] n. pl.retina

retinue [ˈretɪnju:] n. сві́та, эско́рт

retire [rɪˈtaɪə] v.

1. (from) пайсці́ на пе́нсію; пайсці ў адста́ўку;

He had to retire early from his post because of poor health. Ён быў вымушаны рана пакінуць пасаду з-за дрэннага стану здароўя.

2. sport пакі́нуць по́ле; сысці́ з дыста́нцыі

3. fml адыхо́дзіць, адасабля́цца

4. mil. адыхо́дзіць, адступа́ць

retired [rɪˈtaɪəd] adj. адстаўны́; які́ пайшоў на пе́нсію;

John is retired now. Джон на пенсіі.