Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rescue2 [ˈreskju:] v. (from) ратава́ць, вырато́ўваць, вызваля́ць

research1 [rɪˈsɜ:tʃ, ˈri:sɜ:tʃ] n. (into/on) дасле́даванне, вывучэ́нне, по́шук; навуко́ва-дасле́дчая рабо́та;

Jane is a research worker in our lab. Джэйн – навуковы супрацоўнік нашай лабараторыі.

research2 [rɪˈsɜ:tʃ] v. (into/on) дасле́даваць, займа́цца дасле́даваннем

researcher [rɪˈsɜ:tʃə] n. дасле́дчык; дасле́дчыца

resell [ˌri:ˈsel] v. (resold) перапрадава́ць

resemblance [rɪˈzembləns] n. (to, between) падабе́нства;

bear no resemblance to smb. быць зусі́м не падо́бным да каго́-н.

resemble [rɪˈzembl] v. быць падо́бным (да каго-н./на што-н.); мець падабе́нства;

Nick closely resembles his father. Нік вельмі падобны да свайго бацькі.

resent [rɪˈzent] v. абура́цца, гне́вацца;

Does he resent my being here? Яму не падабаецца, што я тут?

resentful [rɪˈzentfəl] adj. (of/at/about) абу́раны; по́ўны абурэ́ння; гне́ўны;

a resentful look гне́ўны по́зірк

resentment [rɪˈzentmənt] n. абурэ́нне, пачуццё кры́ўды;

bear/feel no resentment against/towards anyone не адчува́ць кры́ўды ні на каго́