release1 [rɪˈli:s] n.
1. выслабане́нне; вызвале́нне (ад зняволення);
release on bail вызвале́нне пад закла́д
2. збаве́нне, вызвале́нне, выратава́нне; палёгка;
a wonderful feeling of release цудо́ўнае пачуццё палёгкі
3. вы́пуск фі́льма (на экран)
4. : press release прэс-рэлі́з; паведамле́нне для прэ́сы
release2 [rɪˈli:s] v. (from)
1. вызваля́ць, выслабаня́ць, выпуска́ць на во́лю;
release a pri soner/hostage адпусці́ць зняво́ленага/зало́жніка
2. выпуска́ць з рук
3. збаўля́ць; вызваля́ць (ад абавязкаў)
4. выпуска́ць на экра́н
relevant [ˈreləvənt] adj. (to)
1. рэлева́нтны, слу́шны, дарэ́чны; які́ мае дачыне́нне да спра́вы
2. актуа́льны; ва́жны, неабхо́дны;
be not relevant быць лі́шнім, незапатрабава́ным
reliable [rɪˈlaɪəbl] adj.
1. надзе́йны;
a reliable friend надзе́йны ся́бар
2. які́ заслугоўвае даве́ру; пэ́ўны, дакла́дны;
a reliable source of information надзе́йная крыні́ца інфарма́цыі
reliance [rɪˈlaɪəns] n. (on/upon) даве́р; упэ́ўненасць;
I put little reliance on him. Я мала яму давяраю.
reliant [rɪˈlaɪənt] adj. зале́жны;
be reliant on/upon smb./smth. зале́жаць ад каго́-н./чаго́-н.
relic [ˈrelɪk] n.
1. рэлі́квія;
keep smth. as a relic захо́ўваць што-н. як рэлі́квію
2. (of, from) след, рэ́шта; рэлі́кт;
a relic of early civi lization рэлі́кт старажы́тнай цывіліза́цыі
relief [rɪˈli:f] n.
1. палёгка; суцішэ́нне;
I felt a huge surge of relief and happiness. Мяне захліснула хваля палёгкі і адчування шчасця.
2. зніжэ́нне; змякчэ́нне;
the relief of suffering аблягчэ́нне паку́т
3. дапамо́га (грашыма, адзеннем, харчаваннем і да т.п.); дапамо́га па беспрацо́ўі;
a relief fund for refugees фонд дапамо́гі бе́жанцам
4. зме́на дзяжу́рных
relieve [rɪˈli:v] v.
1. аблягча́ць, палягча́ць, аслабля́ць;
Drugs helped to relieve the pain. Лекі дапамаглі суцішыць боль.
2. ака́зваць дапамо́гу, выруча́ць;
relieve from poverty вы́зваліць з гале́чы
3. змяня́ць, забяспе́чваць зме́ну (на працы)
4. : relieve smb. of smth. вы́зваліць каго́-н. ад чаго́-н. infml абакра́сці (каго-н.);
The thief relieved him of his watch. Злодзей украў у яго гадзіннік.
relieved [rɪˈli:vd] adj. супако́ены, задаво́лены;
She looked immensely relieved when she heard the news. Яна выглядала вельмі задаволенай, калі пачула гэтую навіну.