Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

reissue1 [ˌri:ˈɪʃu:] n. перавыда́нне; паўто́рны вы́пуск фі́льма на экра́н; паўто́рны гуказа́піс

reissue2 [ˌri:ˈɪʃu:] v. перавыдава́ць; паўто́рна выпуска́ць фільм на экра́н; рабі́ць паўто́рны гуказа́піс

reject1 [ˈri:dʒekt] n. брак, недабрая́касны вы́раб

reject2 [rɪˈdʒekt] v. адкіда́ць; адхіля́ць, адмаўля́цца;

Sarah rejected her brother’s offer of help. Сара адхіліла прапанову брата аб дапамозе.

rejoice [rɪˈdʒɔɪs] v. fml (at/in/over) ра́даваць; ра́давацца; це́шыць; це́шыцца;

A letter from you rejoiced my heart. Ваша пісьмо ўзрадавала мяне.

rejoicing [rɪˈdʒɔɪsɪŋ] n.

1. весяло́сць, ра́дасць

2. святкава́нне, свя́та;

There was great rejoicing over the victory. З выпадку перамогі адбылося вялікае свята.

rejoin [ˌri:ˈdʒɔɪn] v.

1. далуча́цца зноў;

Jane went to rejoin her friends in the lounge. Джэйн зноў пайшла да сваіх сяброў у гасцінай.

2. злучы́ць зноў;

The broken pieces were rejoined and glued. Разбітыя кавалкі склалі і склеілі.

rejuvenate [rɪˈdʒu:vəneɪt] v. амало́джваць; аднаўля́ць; маладзе́ць

relate [rɪˈleɪt] v. (to)

1. устана́ўліваць су́вязь або́ адно́сіны;

relate theory and practice звяза́ць тэо́рыю з пра́ктыкай

2. адно́сіцца; мець дачыне́нне (да чаго-н.);

He notices nothing but what relates to himself. Ён звяртае ўвагу толькі на тое, што тычыцца непасрэдна яго.

related [rɪˈleɪtɪd] adj.

1. узаемазвя́заны;

related phenomena звя́заныя памі́ж сабо́й з’я́вы

2. ро́днасны, свая́цкі, блі́зкі;

related by marriage сваякі́ па му́жу/жо́нцы