Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

redundant [rɪˈdʌndənt] adj.

1. BrE скаро́чаны, зво́льнены; той, хто стра́ціў рабо́ту;

become redundant быць зво́льненым (па скарачэнні штатаў); стаць беспрацо́ўным

2. залі́шні, празме́рны, лі́шні;

The words gradually became redundant and dropped out of the language. Словы паступова выйшлі з ужытку і зніклі з мовы.

reduplicate [ˌri:ˈdju:plɪkeɪt] v. падво́йваць

redwood [ˈredwʊd]n.

1. чырво́нае дрэ́ва; чырво́ная драўні́на

2. bot. каліфарні́йскае ма́мантавае дрэ́ва

red-bearded [ˌredˈbɪədɪd] adj. рудабаро́ды, рыжабаро́ды

red-eye [ˈredaɪ] n. zool. краснапёрка

red-faced [ˌredˈfeɪst] adj. (with) пачырване́лы;

red-faced with embarrassment пачырване́лы ад збянтэ́жанасці

red-head [ˈredhed] n. руды́, рыжавало́сы чалаве́к

red-hot [ˌredˈhɒt] adj.

1. распа́лены дачы́рвана

2. гара́чы, палымя́ны; разгара́чаны, па́лкі (пра фантазію);

a red-hot political campaign жо́рсткая паліты́чная барацьба́

3. infml хвалю́ючы, но́вы, све́жы;

red-hot news сенсацы́йнае паведамле́нне

red-letter day [ˌredˈletədeɪ] n. незабы́ўны дзень; свя́та

red-light district [ˌredˈlaɪtˌdɪstrɪkt] n. кварта́л публі́чных дамо́ў