Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

redcurrant [ˌredˈkʌrənt] n. чырво́ныя парэ́чкі

redden [ˈredn] v.

1. чырване́ць; заліва́цца румя́нцам;

redden with shame пачырване́ць ад со́раму;

redden with rage пачырване́ць ад зло́сці

2. афарбо́ўваць у чырво́ны ко́лер

reddish [ˈredɪʃ] adj. чырванава́ты, рудава́ты, рыжава́ты

redecorate [ˌri:ˈdekəreɪt] v. рабі́ць рамо́нт памяшка́ння (фарбаваць, бяліць і да т.п.)

redecoration [ˌri:ˌdekəˈreɪʃn] n. рамо́нт памяшка́ння (фарбаванне, пабелка)

redeem [rɪˈdi:m] v.

1. : redeem a promise вы́канаць абяца́нне

2. выкупля́ць (што-н.)

3. абмяня́ць што-н. на гро́шы або́ тава́ры

redemption [rɪˈdempʃn] n.

1. : redemption of a promise выкана́нне абяца́ння

2. вы́куп;

a re demption price выкупна́я цана́

beyond/past redemption без надзе́і на выпраўле́нне, зусі́м прапа́шчы

redevelop [ˌri:dɪˈveləp] v. перабудо́ўваць; рэканструява́ць

redial [ˈri:daɪəl] v. паўто́рна набіра́ць ну́мар тэлефо́на

redirect [ˌri:dəˈrekt] v. (to)

1. пераадрасо́ўваць (пісьмы, запыты і да т.п.)

2. перанацэ́льваць; пераарыенто́ўваць;

She was good at redirecting the children’s energy to something use ful. Ёй добра ўдавалася перанакіроўваць дзіцячую энергію на што-небудзь карыснае.