Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

reach2 [ri:tʃ] v.

1. дасяга́ць, дахо́дзіць (да чаго-н.); даязджа́ць;

reach the summit of the mo untain дабра́цца да вяршы́ні гары́;

The sum total reaches hundred francs. Агульная сума складае сто франкаў.

2. праця́гваць, выця́гваць; распасціра́ць;

reach one’s hand across the table працягну́ць руку́ праз стол

3. дастава́ць, браць; дацягну́цца (да чаго-н.);

I saw him reach for the gun. Я бачыў, як ён схапіўся за зброю.

react [riˈækt] v.

1. (to) рэагава́ць;

Children react to kind treatment. Ласкай можна многага дабіцца ад дзяцей.

2. chem. (with) выкліка́ць рэа́кцыю, уступа́ць у рэа́кцыю

3. (against) процідзе́йнічаць, супрацьдзе́йнічаць;

react against the oppressive political system змага́цца су́праць жо́рсткай паліты́чнай сістэ́мы

reaction [riˈækʃn] n.

1. (to) рэа́кцыя, рэагава́нне;

What was Jeff’s reaction to the news? Якая была рэакцыя Джэфа на навіны?

2. (against) процідзе́янне, супрацьдзе́янне

3. chem., phys. рэа́кцыя;

a chain reaction ланцуго́вая рэа́кцыя

4. рэакцы́йнасць;

forces of reaction рэакцы́йныя сі́лы

reactionary1 [riˈækʃənri] n. рэакцыяне́р

reactionary2 [riˈækʃənri] adj. рэакцы́йны

reactivate [riˈæktɪveɪt] v. аднаўля́ць дзе́йнасць; ажыўля́ць (работу)

reactive [riˈæktɪv] adj.

1. які́ рэагуе/дае́ рэа́кцыю

2. chem. рэакты́ўны

reactor [riˈæktə] n. (таксама a nuclear reactor) рэа́ктар, я́дзерны рэа́ктар

read1 [ri:d] n.

1. infml чыта́нне;

have a read право́дзіць/ба́віць час за чыта́ннем;

enjoy a good read атры́мліваць асало́ду ад чыта́ння ціка́вай кні́гі

2. comput. счы́тванне (даных)

read2 [red] adj. (in) начы́таны; дасве́дчаны (у якой-н. галіне);

a widely read man шыро́ка адукава́ны чалаве́к;

be deeply/little/well read in a subject мець глыбо́кую/сла́бую/до́брую падрыхто́ўку у якой-н. галіне́