Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

raver [ˈreɪvə] n. BrE, infml гуля́ка

ravine [rəˈvi:n] n. яр; лагчы́на

raving [ˈreɪvɪŋ] adj.

1. шалёны, звар’яце́лы;

a raving lunatic вар’я́т

2. небыва́лы; ашаламля́льны;

a raving beauty прыгажу́ня, яка́я мо́жа зве́сці з ро́зуму;

a raving success аглуша́льны по́спех

ravish [ˈrævɪʃ] v. lit.

1. захапля́ць, зачаро́ўваць;

ravished by sweet musiс зачарава́ны цудо́ўнай му́зыкай

2. згва́лціць (жанчыну)

ravishing [ˈrævɪʃɪŋ] adj. чаро́ўны, цудо́ўны; абая́льны;

a ravishing young woman прыва́бная малада́я жанчы́на

ravishment [ˈrævɪʃmənt] n. захапле́нне, зачарава́нне; чаро́ўнасць

raw1 [rɔ:] n. :

♦ catch/touch smb. on the raw BrE крану́ць каго́-н. за жыво́е;

in the raw

1) без прыкра́с;

present life in the raw апі́сваць жыццё такі́м, яко́е яно́ ёсць

2) го́лы

raw2 [rɔ:] adj.

1. сыры́;

raw meat сыро́е мя́са;

raw water сыра́я, некіпячо́ная вада́

2. сыры́, неапрацава́ны (у розных знач.);

raw data неапрацава́ныя статыстычныя да́ныя;

raw material сыраві́на;

raw sugar нерафінава́ны цу́кар

3. зо́лкі; хало́дны і вільго́тны (пра надвор’е);

a raw foggy morning зо́лкая тума́нная ра́ніца;

A raw wind chilled him to the bone. Халодны вецер прадзімаў яго наскрозь.

ray1 [reɪ] n.

1. праме́нь;

the sun’s rays со́нечныя про́мні

2. про́бліск; праме́нь;

a ray of ho pe про́бліск надзе́і;

not a ray of hope нія́кай надзе́і

catch/get/grab some rays infml загара́ць

ray2 [reɪ] v.

1. выпраме́ньваць; выпраме́ньвацца

2. апраме́ньваць, апрамяня́ць