Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rapid [ˈræpɪd] adj. ху́ткі, шпа́ркі;

The patient made a rapid recovery. Пацыент хутка папраўляўся;

a rapid thinker ке́млівы чалаве́к

rapidity [rəˈpɪdəti] n. ху́ткасць, шпа́ркасць

rapidly [ˈræpɪdli] adv. ху́тка, шпа́рка

rapid-fire [ˌræpɪdˈfaɪə] adj. паспе́шлівы, паспе́шны; рапто́ўны;

a rapid-fire talk балбатня́ без перады́шкі;

answer rapid-fire questions адка́зваць на пыта́нні, які́я задаю́ць адно́ за адны́м

rapid transit [ˌræpɪdˈtrænzɪt] n. ско́расны тра́нспарт (гарадскі)

rapier [ˈreɪpiə] n. рапі́ра

rapine [ˈræpaɪn] n. грабе́ж

rapist [ˈreɪpɪst] n. гвалтаўні́к

rapper [ˈræpə] n. рэ́пер

rapport [ræˈpɔ:] n. узаемаадно́сіны; узаемаразуме́нне;

She established a good rapport with her new colleagues. Яна ўстанавіла добрыя адносіны з новымі калегамі.