Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

round-the-clock [ˌraʊndðəˈklɒk] adj. кругласу́тачны

round trip [ˌraʊndˈtrɪp] n. пае́здка туды́ і наза́д

rouse [raʊz] v.

1. fml будзі́ць, абуджа́ць; абуджа́цца;

I was roused by the ringing of the bell. Мяне разбудзіў званок.

2. падахво́чваць, заахво́чваць; схіля́ць

3. fml узбуджа́ць (пачуцці, дзейнасць);

rouse interest выкліка́ць ціка́васць

4. раздражня́ць, выво́дзіць з сябе́;

He is not easily roused. Яго цяжка вывесці з сябе.

rout1 [raʊt] n. разгро́м, паражэ́нне; хааты́чныя ўцёкі

rout2 [raʊt] v. разбіва́ць ушчэ́нт

route1 [ru:t] n.

1. маршру́т;

a bus route маршру́т аўто́буса

2. даро́га, тра́са;

We weren’t sure which route we should take. Мы не ведалі, па якой дарозе паехаць.

3. сро́дак, шлях;

a route to fame шлях да сла́вы

route2 [ru:t] v. адпраўля́ць па вы́значаным маршру́це

routine1 [ru:ˈti:n] n.

1. заве́дзены пара́дак; пэ́ўны рэжы́м; распара́дак дня

2. руці́на, шабло́н

3. comput. (станда́ртная) прагра́ма; падпрагра́ма

4. ну́мар; выступле́нне;

a dance routine танцава́льны ну́мар

routine2 [ru:ˈti:n] adj.

1. рэгуля́рны; чарго́вы; які́ адпавядае заве́дзенаму пара́дку;

routine duties вы́значаныя службо́выя абавя́зкі;

It’s just a routine medical examination, nothing to get worried about. Няма чаго хвалявацца – гэта звычайны медагляд.

2. манато́нны, шабло́нны

rove1 [rəʊv] n. fml бязмэ́тная прагу́лка, бадзя́нне;

be on the rove прагу́львацца