Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rough-and-ready [ˌrʌfəndˈredi] adj.

1. зро́блены спе́хам, зро́блены абы-я́к

2. грубава́ты, бесцырымо́нны

round1 [raʊnd] n.

1. тур; эта́п; ра́ўнд;

the final round фіна́л;

the next round of peace talks чарго́вы ра́ўнд мі́рных перамо́ў;

the second round of voting in the election другі́ тур галасава́ння на вы́барах

2. цыкл; се́рыя;

a round of duties ко́ла абавя́зкаў;

the daily round штодзённыя спра́вы

3. BrE лу́стачка, скі́бачка (хлеба)

4. чарго́вая по́рцыя спіртно́га;

They had another round. Яны выпілі яшчэ па адной.

5. вы́бух (апладысментаў)

6. круг; акру́жнасць; ко́льца;

A cucumber was sliced into rounds. Агурок быў нарэзаны на кольцы.

do/go the rounds BrE цыркулява́ць (пра чуткі, плёткі, весткі і да т.п.); перахо́дзіць з ву́снаў у ву́сны;

in the round аб’ёмны; ба́чны з усі́х бако́ў

round2 [raʊnd] adj.

1. кру́глы; шарападо́бны; сферы́чны;

as round as a ball кру́глы як шар

2. по́ўны, пухна́ты, з акру́глымі фо́рмамі;

round cheeks пухна́тыя шчо́кі

3. кру́глы, прыблі́зны (пра лічбы);

in round numbers у акру́гленых лі́чбах;

His year’s profit was about $ 5 000 as a round figure. Яго гадавы прыбытак складаў прыблізна 5 тысяч долараў.

round3 [raʊnd] v.

1. агіна́ць; абыхо́дзіць круго́м;

We rounded the corner. Мы завярнулі за вугал;

The ship rounded the cape. Карабель абагнуў мыс.

2. акругля́ць; акругля́цца; рабі́цца кру́глым;

Her eyes rounded with amazement. Ад здзіўлення яе вочы акругліліся.

3. (up/down) акруглі́ць, вы́разіць у кру́глых лі́чбах

round off [ˌraʊndˈɒf] phr. v.

1. завярша́ць, канча́ць

2. выраўно́ўваць

round up [ˌraʊndˈʌp] phr. v.

1. збіра́ць у адны́м ме́сцы, скліка́ць

2. зганя́ць; акружа́ць; рабі́ць абла́ву

round4 [raʊnd] adv. наво́кал, навако́л, наўко́л, вако́л;

all the year round кру́глы год;

better all round ле́пей ва ўсіх адно́сінах;

She did not turn round. Яна не азірнулася.

round5 [raʊnd] prep. наво́кал, навако́л, наўко́л, вако́л (каго-н./чаго-н.);

round the corner за вугло́м;

round the table вако́л стала́;

round the world вако́л све́ту;

She had a necklace round her neck. На шыі ў яе былі каралі.

round here не́дзе по́бач

roundabout1 [ˈraʊndəbaʊt] n.

1. кальцава́я тра́нспартная развя́зка з аднабако́вым ру́хам

2. карусе́ль

roundabout2 [ˈraʊndəbaʊt] adj. акружны́; абхо́дны

rounded [ˈraʊndɪd] adj. закру́глены, акру́глы

round-shouldered [ˌraʊndˈʃəʊldəd] adj. суту́лы