Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

overtime [ˈəʊvətaɪm] n. звышуро́чная пра́ца;

overtime pay звыш уро́чныя; пла́та за звышуро́чную пра́цу;

be on overtime працава́ць звышуро́чна

overtone [ˈəʊvətəʊn] n.

1. mus. аберто́н

2. звыч. pl. но́тка, намёк, падтэ́кст;

political overtones паліты́чны падтэ́кст

overtook [ˌəʊvəˈtʊk] pastovertake

overture [ˈəʊvətʃʊə] n.

1. mus. уверцю́ра

2. звыч. pl. спро́ба (прымірэння, завязвання знаёмства); ініцыяты́ва (перамоваў, заключэння дагавораў і да т.п.);

make overtures to smb. рабі́ць кро́кі да прымірэ́ння, спрабава́ць пасябрава́ць з кім-н.

overturn [ˌəʊvəˈtɜ:n] v.

1. пераку́льваць, абаро́чваць; пераку́львацца, абаро́чвацца;

The boys overturned the boat. Хлопчыкі перакулілі лодку.

2. абвярга́ць; касава́ць

overview [ˈəʊvəvju:] n. бе́глы агля́д, агу́льныя зве́сткі

overweight [ˌəʊvəˈweɪt] adj. які́ важыць больш за но́рму, гру́зны (пра чалавека)

overwhelm [ˌəʊvəˈwelm] v.

1. апано́ўваць (пра пачуцці, эмоцыі);

He was overwhelmed by grief. Ён быў ахоплены горам.

2. адо́льваць, перамага́ць, асі́льваць; разбіва́ць (ворага)

3. заліва́ць, затапля́ць; зава́льваць (таксама перан.);

overwhelm with requests закі́дваць про́сьбамі

overwhelming [ˌəʊvəˈwelmɪŋ] adj.

1. незлічо́ны; вялі́кі, веліза́рны;

overwhelming wealth незлічо́нае бага́цце;

overwhelming disaster веліза́рнае няшча́сце

2. перава́жны;

an overwhelming majority перава́жная бо́льшасць

overwork [ˌəʊvəˈwɜ:k] v. зана́дта мно́га працава́ць, ператамля́цца; ператамля́ць каго́-н.;

overwork oneself ператамля́цца;

overwork a horse загна́ць/зае́здзіць каня́