Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

orthopaedic [ˌɔ:θəˈpi:dɪk] adj. BrE артапеды́чны

orthopaedics [ˌɔ:θəˈpi:dɪks] n. BrE артапеды́я

oscillate [ˈɒsɪleɪt] v.

1. fml хіста́цца, вага́цца;

oscillate between two opinions вага́цца памі́ж двума́ меркава́ннямі

2. phys. асцылі́раваць, хіста́цца, вібры́раваць

ostensible [ɒˈstensəbl] adj. уя́ўны, паказны́; які́ служыць падста́вай/прычы́най;

an ostensible purpose афіцы́йная мэ́та

ostentation [ˌɒstenˈteɪʃn] n. derog. выстаўле́нне напака́з, выхваля́нне, хвальба́

osteoporosis [ˌɒstiəʊpəˈrəʊsɪs] n. med. астэапаро́з (разрэджванне касцявога рэчыва)

ostracize, BrE -ise [ˈɒstrəsaɪz] v. fml падвярга́ць астракі́зму, выганя́ць з грама́дства

ostrich [ˈɒstrɪtʃ] n.

1. zool. стра́ус

2. infml чалаве́к, які́ займаецца самападма́нам, заплю́шчвае во́чы на небяспе́ку, бяжы́ць ад склада́насцей

ostrich policy стра́усавая палі́тыка, баязлі́вае імкне́нне ўхілі́цца ад прыня́цця рашэ́нняў

other [ˈʌðə] pron.

1. другі́, яшчэ́ (адзі́н);

each other адзі́н аднаго́;

Where are the others? Дзе астатнія?

2. другі́, і́ншы;

in other words іна́чай ка́жучы

the other day гэ́тымі дня́мі, на гэ́тых днях; няда́ўна, не так даўно́;

every other day праз дзень, ко́жныя два дні;

none other than ніхто́ і́ншы як;

no one other than she ніхто́, акрамя́ яе́;

I donʼt know any French people other than you. У мяне няма іншых французскіх знаёмых, акрамя цябе.

otherwise [ˈʌðəwaɪz] adv., conj.

1. іна́кш, іна́чай, па-і́ншаму;

He thinks otherwise. Ён думае па-другому.

2. у аста́тнім, акрамя́ гэ́тага;

He’s stubborn, but otherwise a nice chap. Ён вельмі ўпарты, але наогул добры хлопец.

3. іна́кш; а то; у адваро́тным вы́падку;

Do it now, otherwise it will be too late. Зрабі гэта зараз, а то будзе позна.