Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

news-stand [ˈnju:zstænd] n. газе́тны лато́к (на вуліцы, вакзале)

news agency [ˈnju:zˌeɪdʒənsi]n. аге́нцтва дру́ку; тэлегра́фнае аге́нцтва

news conference [ˈnju:zkɒnfərəns] n. прэс-канферэ́нцыя

newt [nju:t] n. zool. трыто́н

new-laid [ˌnju:ˈleɪd] adj. све́жы, то́лькі што зне́сены (пра яйка)

new moon [ˌnju:ˈmu:n] n. маладзі́к, пе́ршая ква́дра Ме́сяца

New Testament [ˌnju:ˈtestəmənt] n. the New Testament Но́вы Запаве́т (другая частка Бібліі)

New World [ˌnju:ˈwɜ:ld] n. the New World Но́вы Свет, Аме́рыка

New Year [ˌnju:ˈjɪə] n. Но́вы год;

New Year’s Eve наваго́дняя ноч, пярэ́дадне Но́вага го́да (31 снежня);

New Year’s Day пе́ршы дзень Но́вага го́да (1 студзеня);

Happy New Year! З Но́вым го́дам!;

the new year пе́ршыя не́калькі ты́дняў го́да;

a New Year’s resolution абяца́нне, яко́е дае́ сабе́ чалаве́к пад Но́вы год (кінуць курыць, трымацца дыеты і да т. п.)

next1 [nekst] adj.

1. насту́пны, які́ ідзе сле́дам;

the next turning to the left пе́ршы паваро́т нале́ва;

Next, please! (Хто) наступны! (да наведвальнікаў)

2. насту́пны, бу́дучы;

(the) next day на другі́ дзень, (на)за́ўтра;

next year у насту́пным, бу́дучым го́дзе, нале́та;

(the) next time другі́м ра́зам;

Your papers will be ready on Tuesday next. Вашы дакументы будуць гатовыя на наступным тыдні ў аўторак.

3. сусе́дні;

in the next room у сусе́днім пако́і;

next but one праз адзі́н

the next world той свет, замагі́льны свет;

the next man любы́, ко́жны;

He understands this as well as the next man. Ён разумее гэта не горш за каго іншага.