Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

govern [ˈgʌvn] v.

1. кірава́ць, пра́віць

2. кантралява́ць; выраша́ць

governess [ˈgʌvənəs] n. гуверна́нтка

governing [ˈgʌvənɪŋ] adj. кіру́ючы;

the governing body кіраўні́цтва, адміністра́цыя (установы);

a governing principle гало́ўны/асно́ўны пры́нцып

government [ˈgʌvənmənt] n.

1. ура́д;

central/federal government цэнтра́льны/федэра́льны ўрад;

coalition government кааліцы́йны ўрад;

form a government cфармірава́ць ура́д;

lead a government узнача́льваць ура́д

2. кіраўні́цтва;

be in government быць ва ўла́дзе

3. кірава́нне;

local government мясцо́вае сама кірава́нне

4. ling. кірава́нне

governmental [ˌgʌvnˈmentl] adj. ура́давы; дзяржа́ўны;

governmental agencies дзяржа́ўныя ўстано́вы

governor [ˈgʌvənə] n.

1. губерна́тар; праві́цель;

the governor of a state губерна́тар шта́та

2. член праўле́ння

3. кіраўні́к, нача́льнік (установы);

a prison governor нача́льнік турмы́

gown [gaʊn] n.

1. суке́нка (асабліва доўгая)

2. ма́нтыя (у суддзяў, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэтаў і да т.п.)

3. хала́т (асабліва ў бальніцы);

a surgeon’s gown хала́т хіру́рга

go-ahead [ˈgəʊəhed] n. дазво́л; адабрэ́нне; «зялёнае святло́»;

give the go-ahead даць «дабро́»/«зялёнае святло́»; адо́брыць

go-between [ˈgəʊbɪˌtwi:n] n. пасрэ́днік;

act as a go-between пасрэ́днічаць

go-slow [ˌgəʊˈsləʊ] n. BrE зніжэ́нне тэ́мпу пра́цы (як від страйку)