Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

dry1 [draɪ] adj.

1. сухі́;

turn dry вы́сахнуць;

Is my shirt dry yet? Мая кашуля ўжо высахла?

2. сухі́, без дажджу́;

a dry spell перы́яд без апа́дкаў

3. сухі́(пра валасы, скуру);

a shampoo for dry hair шампу́нь для сухі́х валасо́ў

4. сухі́, несало́дкі;

dry white wine сухо́е бе́лае віно́

5. сухі́, хало́дны, непрыве́тны;

a dry answer хало́дны адка́з

6. сасмя́глы

7. неціка́вы, ну́дны

dry2 [draɪ] v. сушы́ць; сушы́цца; со́хнуць, высыха́ць;

The paint dried. Фарба высахла;

dry the dishes/hands выціра́ць по́суд/ру́кі;

dry one’s tears уціра́ць слёзы

dry out [ˌdraɪˈaʊt] phr. v.

1. высыха́ць

2. infml працверазі́цца (ад алкаголю)

dry up [ˌdraɪˈʌp] phr. v. перасыха́ць, высыха́ць (пра раку, возера і да т.п.)

dryer [ˈdraɪə] n. сушы́лка;

a tumble drier электры́чная сушы́лка для бялі́зны

dry-cleaning [ˌdraɪˈkli:nɪŋ] n. хімчы́стка

dry goods [ˈdraɪgʊdz] n. pl. BrE сухі́я, сы́пкія праду́кты

dry measure [ˌdraɪˈmeʒə] n. ме́ра сы́пкіх рэ́чываў

dry rot [ˌdraɪˈrɒt] n. парахня́

dry run [ˌdraɪˈrʌn]n. про́ба;

sport про́бны забе́г