Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

vast [vɑ:st] adj.

1. вялі́кі, вялі́зны, веліза́рны;

a vast desert бязме́жная пусты́ня

2. шыро́кі, нязме́рны;

vast interests шыро́кае ко́ла інтарэ́саў

vastly [ˈvɑ:stli] adv. ве́льмі; празме́рна; у зна́чнай ступе́ні;

You are vastly mistaken. Вы моцна памыляецеся.

vastness [ˈvɑ:stnəs] n. бяскра́йнасць, неабся́жнасць; прасто́ра

VAT [ˌvi:eɪˈti:, væt] n. BrE (скар. ад value added tax) пада́так на прыба́вачную ва́ртасць

vat [væt] n. каду́шка, кадзь; чан, чон; бак

Vatican [ˈvætɪkən] n. : the Vatican Ватыка́н

vaudeville [ˈvɔ:dəvɪl] n.

1. AmE вар’етэ́

2. вадэві́ль

vault1 [vɔ:lt] n.

1. скляпе́нне;

the vault of heaven ку́пал не́ба

2. падва́л, склеп; грабні́ца;

a family vault фамі́льны склеп

vault2 [vɔ:lt] n. sport скачо́к (апорны)

vault3 [vɔ:lt] v. (over) скака́ць; пераско́кваць;

vaulting ambition fml бязме́рная амбі́цыя