Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fan1 [fæn] n.

1. вентыля́тар

2. ве́ер

fan2 [fæn] n. энтузія́ст; ама́тар; бале́льшчык, фана́т;

a fan club фан-клуб, фэн-клуб; клуб фа́наў/фана́таў

fan3 [fæn] v.

1. абма́хваць

2. раздзьму́хваць

fanatic [fəˈnætɪk] n. фана́тык; фанаты́чка

fanatical [fəˈnætɪkl] adj. фанаты́чны

fancier [ˈfænsiə] n. зна́ўца; ама́тар (асабліва які разводзіць каго-н. або што-н.);

a pigeon/rose fancier той, хто разво́дзіць галубо́ў/ру́жы і да т.п.

fanciful [ˈfænsɪfl] adj.

1. фантасты́чны, нерэа́льны

2. незвыча́йны, дзіва́цкі

3. мудраге́лісты, вы́чварны

fancy1 [ˈfænsi] n.

1. фанта́зія, уяўле́нне

2. капры́з

3. (раптоўнае або неразумнае) захапле́нне (кім-н./чым-н.); схі́льнасць (да каго-н./чаго-н.);

take a fancy to smb./smth. захапі́цца кім-н./чым-н.

fancy2 [ˈfænsi] adj. мудраге́лісты, вы́чварны

fancy3 [ˈfænsi] v.

1. (за)хаце́ць;

I fancy a cup of tea. Я выпіў бы зараз кубачак чаю.

2. уяўля́ць, ду́маць;

I fancy we’ve met before. Здаецца, мы ўжо сустракаліся;

Fancy that! Толькі ўяві сабе!