Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

clipper [ˈklɪpə] n. клі́пер, быстрахо́днае па́руснае су́дна

clippers [ˈklɪpəz] n. pl. нажні́цы, но́жны; куса́чкі

clipping [ˈklɪpɪŋ] n. вы́разка з газе́ты або́ часо́піса

clique [kli:k] n. клі́ка

cloak [kləʊk] n.

1. плашч, ма́нтыя

2. перан. по́крыва; ма́ска

cloakroom [ˈkləʊkrʊm] n.

1. гардэро́б, раздзява́льня

2. BrE туале́т

clock [klɒk] n. гадзі́ннік (насценны, настольны, вежавы);

The clock is fast/slow. Гадзіннік спяшаецца/адстае;

put the clock forward/back пераве́сці стрэ́лкі гадзі́нніка ўпе́рад/наза́д;

wind (up) a clock заве́сці гадзі́ннік;

work against the clock працава́ць ху́тка, каб ско́нчыць рабо́ту датэрміно́ва;

work around/round the clock працава́ць уве́сь дзень і ўсю ноч/су́ткі

clockwise [ˈklɒkwaɪz] adv. па хо́ду гадзі́ннікавай стрэ́лкі

clockwork [ˈklɒkwɜ:k] n. гадзі́ннікавы механі́зм;

clockwork toys завадны́я ца́цкі;

Everything went like clockwork. Усё ішло гладка.

clog1 [klɒg] n. чараві́к (на драўлянай падэшве); драўля́ны чараві́к