Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

funnily [ˈfʌnɪli] adv.

1. дзі́ўна, нязвы́чна, не звыча́йна

2. сме́шна, заба́ўна

funny [ˈfʌni] adj.

1. сме́шны, заба́ўны;

a funny joke сме́шны жарт

2. дзі́ўны, нязвы́чны, незвыча́йны;

a funny smell дзі́ўны пах

3. infml падазро́ны; незако́нны

4. infml не зусі́м здаро́вы;

I feel a bit funny today. Сёння я адчуваю сябе не зусім добра.

5. BrE, infml не зусі́м у сваі́м ро́зуме

fur [fɜ:] n.

1. фу́тра; шэрсць;

a fur coat фу́тра

2. на́кіп (на чайніку, катле і да т.п.)

3. налёт (на языку хворага)

furious [ˈfjʊəriəs] adj. (at/with) гне́ўны, раз’ю́шаны;

be furious with smb. гне́вацца на каго́-н., абура́цца на каго́-н.

furlong [ˈfɜ:lɒŋ] n. фарло́нг (мера даўжыні = 220 ярдаў, або 201 метр)

furnace [ˈfɜ:nɪs] n. печ, то́пка; го́ран

furnish [ˈfɜ:nɪʃ] v.

1. пастаўля́ць, дастаўля́ць, забяспе́чваць

2. абстаўля́ць, абсталёўваць (мэбляю)

furnished [ˈfɜ:nɪʃt] adj. мэблява́ны;

a furnished flat мэблява́ная кватэ́ра

furnishings [ˈfɜ:nɪʃɪŋz] n. pl. абсталява́нне кватэ́ры або́ до́ма (мэбля, дываны, шторы і г.д.)

furniture [ˈfɜ:nɪtʃə] n. мэ́бля;

a piece of furniture прадме́т мэ́блі