Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

itemize, BrE -ise [ˈaɪtəmaɪz] v. пералі́чваць, пераліча́ць; склада́ць, скла́дваць;

an itemized account падрабя́зны раху́нак

iterate [ˈɪtəreɪt] v. паўтара́ць;

iterate an accusation паўто́рна абвінава́ціць

itinerary [aɪˈtɪnərəri] n. маршру́т, план падаро́жжа

it’ll [ˈɪtl] скар. ад it will

its [ɪts] pron. яго́, яго́ны; яе́; свой (звыч. пра жывёл, прадметы, рэчы)

it’s [ɪts] скар. ад

1. it is

2. it has

itself [ɪtˈself] pron.

1. (звыч. пра жывёл, прадметы, рэчы) сябе́; (таксама перадаецца зваротнымі дзеясловамі);

There’s no need for the team to feel proud of itself. Камандзе няма чаго ганарыцца.

2. сам; сама́; само́;

He is always politeness itself. Ён заўсёды сама ветлівасць;

by/in itself само́ па сабе́;

The door opened (all) by itself. Дзверы самі адчыніліся;

The question is not very important by itself. Пытанне само па сабе не вельмі важнае.

ITV [ˌaɪti:ˈvi:] (скар. ад Independent Television) незале́жная (камерцы́йная) тэлевізі́йная кампа́нія

IUD [ˌaɪju:ˈdi:] n. (скар. ад intrauterine device) унутрыма́тачны супрацьзача́ткавы сро́дак

I’ve [aɪv] скар. ад I have