Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ritual2 [ˈrɪtʃuəl] adj. абра́давы, рытуа́льны

ritualistic [ˌrɪtʃuəˈlɪstɪk] adj. рытуалісты́чны; звя́заны з абра́днасцю

ritzy [ˈrɪtsi] adj. infml шыко́ўны, раско́шны; бага́ты;

They had lunch in a ritzy restaurant. Яны паабедалі ў шыкоўным рэстаране.

rival1 [ˈraɪvl] n. сапе́рнік; сапе́рніца; канкурэ́нт; канкурэ́нтка;

business rivals канкурэ́нты ў бі́знесе;

without a rival які́ не ма́е сапе́рнікаў

rival2 [ˈraɪvl] adj. сапе́рніцкі, канкурэ́нтны

rival3 [ˈraɪvl] v. сапе́рнічаць, канкуры́раваць

rivalry [ˈraɪvlri] n. саперні́цтва, канкурэ́нцыя

riven [ˈrɪvn] adj. fml (by/with) раско́латы, расшчэ́плены; рассе́чаны

river [ˈrɪvə] n.

1. рака́;

the River Thames рака́ Тэ́мза;

up/down river уве́рх/уні́з па рацэ́

2.(of) пато́к;

a river of lava пато́к ла́вы

riverbank [ˈrɪvəˌbæŋk] n. бе́раг ракі́;

on the riverbank на бе́разе ракі́