Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hurricane lamp [ˈhʌrɪkənˌlæmp] n. ліхта́р «мала́нка»

hurried [ˈhʌrid] adj. паспе́шлівы; ху́ткі, шпа́ркі;

hurried steps шпа́ркія кро́кі;

a hurried departure паспе́шлівы ад’е́зд

hurriedly [ˈhʌridli] adv. паспе́шліва; наспе́х; шпа́рка

hurry1 [ˈhʌri] n. спе́шка, паспе́х; шпа́ркасць; паспе́шлівасць

in a hurry у спе́шцы, спе́хам;

in no hurry to do smth./not in a hurry to do smth.

1) мець дастатко́ва ча́су, каб рабі́ць што-н. не спяша́ючыся

2) рабі́ць што-н. ве́льмі неахво́тна;

She is in a hurry to try her new dress on. Ёй карціць памераць новую сукенку;

I will not come here again in a hurry. Я не хутка зноў сюды вярнуся.

hurry2 [ˈhʌri] v.

1. спяша́цца;

hurry home спяша́цца дадо́му;

I shall hurry back. Я хутка вярнуся.

2. прыспяша́ць, падганя́ць;

He was hurried into making a wrong choice. Яго так падганялі, што ён зрабіў няправільны выбар.

hurry on [ˌhʌriˈɒn] phr. v. праця́гваць гавары́ць, не даючы́ ніко́му магчы́масці вы́казацца

hurry up [ˌhʌriˈʌp] phr. v. спяша́цца, ру́хацца хутчэ́й;

hurry smb./smth. up прыспе́шваць каго́-н./што-н.

hurt1 [hɜ:t] n. кры́ўда; абра́за;

It was a hurt for him to hear that. Яму было крыўдна чуць гэта.

hurt2 [hɜ:t] adj.

1. пара́нены, траўмі́раваны, пацярпе́лы;

No one was hurt in the accident. У аварыі ніхто не пацярпеў.

2. пакры́ўджаны, знява́жаны;

hurt pride абра́жанае/уко́латае самалю́бства;

a hurt look пакры́ўджаны по́зірк

hurt3 [hɜ:t] v. (hurt)

1. вы́цяць; прычыня́ць боль

2. infml бале́ць (пра руку, нагу і да т.п.)

3. кры́ўдзіць; зневажа́ць

4. : be hurting infml адчува́ць сябе́ няшча́сным

5. рабі́ць шко́ду, прычыня́ць стра́ту; псава́ць;

hurt smb.’s reputation падарва́ць чыю́-н. рэпута́цыю;

be hurting for smth. AmE быць у ця́жкім стано́вішчы, асаблі́ва з-за недахо́пу гро́шай

it won’t/wouldn’t hurt smb. to do smth. не пашко́дзіць/бу́дзе кары́сным каму́-н. зрабі́ць што-н.;

It won’t hurt you to read this article. Вам карысна будзе прачытаць гэты артыкул.

hurtful [ˈhɜ:tfəl] adj. (to) абра́злівы, знява́жлівы; кры́ўдны; які́ раніць (пра словы, заўвагі і да т.п.);

hurtful words кры́ўдныя сло́вы

husband [ˈhʌzbənd] n. муж