зуб, -а, мн. зу́бы і зубы́, -о́ў, м.

1. мн. зу́бы і (з ліч. 2, 3, 4) зубы́, зубо́ў. Касцявое ўтварэнне, орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы.

Кутнія зубы.

Малочныя зубы (у дзяцей). Узброены да зубоў (перан.: вельмі добра ўзброены). З. на з. не пападае (пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху). З. за з. (перан.: адплачваючы за зло той жа меркай; разм.). Зубы на паліцу палажыць (перан.: абмежаваць сябе ў самым неабходным з-за адсутнасці сродкаў; разм.). Зуб або зубы вастрыць на каго-н. (перан.: злавацца, імкнуцца нашкодзіць; разм.). Праз зубы гаварыць (ледзь раскрываючы рот, неахвотна). Не па зубах (перан.: не пад сілу, не па здольнасцях).

2. мн. зубы́, -о́ў. Зубцы (гл. зубец у 1 знач.).

Ні ў зуб нагой (разм.) — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).

Мець зуб на каго (разм.) — адчуваць тайную злобу, нездаволенасць у адносінах да каго-н.

|| памянш. зубо́к, -бка́, мн. зу́бкі, -аў і (з ліч. 2, 3, 4) зубкі́, -о́ў, м. (да 1 знач.).

На зубок трапіць каму (разм.) — стаць прадметам насмешак, плётак, крытыкі.

На зубок (вывучыць, выведаць; разм.) — дакладна, дасканала.

|| прым. зубны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) і зубавы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).

Зубны боль.

Зубны ўрач.

Зубны парашок (для чысткі зубоў). Зубны зычны (які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў; спец.). Зубавая барана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зу́б

‘орган’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зу́б зу́бы
зубы́
Р. зу́ба зубо́ў
Д. зу́бу зуба́м
В. зу́б зу́бы
зубы́
Т. зу́бам зуба́мі
М. зу́бе зуба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зу́б

‘востры выступ на інструменце, прыладзе’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зу́б зубы́
Р. зу́ба зубо́ў
Д. зу́бу зуба́м
В. зу́б зубы́
Т. зу́бам зуба́мі
М. зу́бе зуба́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зуб

1. зуб, род. зу́ба м., мн. зу́бы, -бо́ў;

моло́чный зуб мало́чны зуб;

глазно́й зуб во́чны зуб;

зуб му́дрости зуб му́драсці;

коренно́й зуб карэ́нны зуб;

2. техн. зуб, род. зу́ба м., мн. зу́бы, -бо́ў;

вооружённый до зубо́в узбро́ены да зубо́ў;

вы́рвать из зубо́в вы́рваць з зубо́ў;

гляде́ть (смотре́ть) в зу́бы (кому) глядзе́ць у зу́бы (каму);

зуба́ми держа́ться (ухвати́ться) (за что) зуба́мі трыма́цца (ухапі́цца) (за што);

зуб на зуб не попада́ет зуб на зуб не трапля́е;

зу́бы на по́лку (класть, положи́ть) зу́бы на палі́цу (кла́сці, палажы́ць);

зу́бы съесть (на чём) зу́бы з’е́сці (на чым);

име́ть зуб (на кого, против кого) мець зуб (на каго, супро́ць каго);

лома́ть (на чём) зу́бы лама́ць (на чым) зу́бы;

навя́зло в зуба́х навя́зла ў зуба́х;

не по зуба́м не па зуба́х;

ни в зуб ні ў зуб;

пока́зывать (показа́ть) зу́бы пака́зваць (паказа́ць) зу́бы;

сквозь зу́бы праз зу́бы;

сти́снув зу́бы сця́ўшы зу́бы;

точи́ть зу́бы (зуб) (на кого, что) вастры́ць зу́бы (зуб) (на каго, што);

зу́бы загова́ривать зу́бы загаво́рваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зуб (род. зу́ба) м.

1. (мн. зу́бы) зуб;

2. (мн. зубы́) зуб, зубе́ц; зу́бья;

з. бараны́зуб (зубе́ц, зу́бья) бороны́;

во́чныя зу́бы — глазны́е зу́бы;

карэ́нны з. — коренно́й зуб;

з. му́драсцізуб му́дрости;

мало́чныя зу́бы — моло́чные зу́бы;

вастры́ць — (тачы́ць) зу́бы точи́ть зу́бы;

вы́рваць з зубо́ў — вы́рвать из зубо́в;

глядзе́ць у зу́бы — смотре́ть (гляде́ть) в зу́бы;

лама́ць зу́бы — лома́ть зу́бы;

з. за з.зуб за зуб;

з. на з. не папада́езуб на́ зуб не попада́ет;

зу́бы загаво́рваць — загова́ривать зу́бы;

зу́бы з’е́сці — зу́бы съесть;

палажы́ць зу́бы на палі́цу — положи́ть зу́бы на по́лку;

ні ў з. наго́й — ни в зуб ного́й;

ле́зці к чо́рту ў зу́бы — лезть чёрту в пасть;

мець з. — (на каго) име́ть зуб (на кого), (против кого);

на адзі́н з. — на оди́н зуб;

не па зуба́х — не по зуба́м;

ні ў з. — ни в зуб;

паказа́ць зу́бы — показа́ть зу́бы;

праз зу́бы — сквозь зу́бы;

ска́ліць (прадава́ць) зу́бы — ска́лить зу́бы;

сця́ўшы (сці́снуўшы) зу́бы — сти́снув зу́бы;

тра́піць на зу́бы — попа́сть на зу́бы;

трыма́цца рука́мі і зуба́мі — держа́ться зуба́ми;

узбро́ены да зубо́ў — вооружённый до зубо́в;

на гало́дны з. — проголода́вшись;

спіць хоць зу́бы вы́беры — спит без за́дних ног;

во́ка за во́ка, зуб за зубпогов. о́ко за о́ко, зуб за зуб;

до́ранаму каню́ ў зу́бы не глядзя́цьпосл. дарёному коню́ в зу́бы не смо́трят

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зуб, ‑а; мн. зу́бы і зубы́; м.

1. мн. зу́бы (з ліч. 2, 3, 4 зубы́), зубо́ў. Косцепадобны орган у роце для адкусвання і разжоўвання ежы. Зубы прарэзаліся. Чысціць зубы. □ Смачны жабе арэх, ды бог зубоў не даў. З нар.

2. мн. зубы́, ‑о́ў. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш. Юзік сядзеў каля ганку і забіваў зубы ў граблі. Васілевіч.

•••

Вочныя зубы — іклы верхняй сківіцы.

Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб (апошні ў зубным радзе кожнай сківіцы), які вырастае пасля 20 гадоў.

Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

Кутнія зубы — тое, што і карэнныя зубы.

Малочныя зубы — дзіцячыя зубы, якія паступова выпадаюць пасля шасцігадовага ўзросту і замяняюцца новымі, пастаяннымі.

Абдумаць зубы гл. абламаць.

Вастрыць (тачыць) зуб (зубы) гл. вастрыць.

Вырваць з зубоў гл. вырваць.

Глядзець у зубы гл. глядзець.

Зуб гарыць — тое, што і вока гарыць (гл. вока).

Зуб за зуб — адплачваючы за зло той жа меркай.

Зуб на зуб не пападае — пра дрыжыкі ад моцнага холаду, страху і пад.

Зубамі ляскаць гл. ляскаць.

Зубы загаворваць гл. загаворваць ​1.

Зубы з’есці (праесці) на чым гл. з’есці.

Ірваць з зубоў гл. ірваць.

Класці зубы на паліцу гл. класці.

Лезці к чорту ў зубы гл. лезці.

Мець зуб на каго гл. мець.

На адзін зуб — пра вельмі малую колькасць чаго‑н. (звычайна аб харчовых прадуктах).

На галодны зуб — будучы галодным, хочучы есці.

Не па зубах што — а) цяжка разжаваць, з’есці; б) перан. не пад сілу, не па здольнасцях.

Ні ў зуб нагой — зусім нічога (не ведаць, не разумець і пад.).

Паказаць зубы гл. паказаць.

Праз зубы — не раскрываючы рота, невыразна (гаварыць, мармытаць і пад.).

Спаліць (шчэрыць) зубы гл. скаліць.

Сцяўшы (сціснуўшы) зубы гл. сцяўшы.

Трымацца рукамі і зубамі гл. трымацца.

Трымаць язык за зубамі гл. трымаць.

Узброены да зубоў гл. узброены.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зуб1. Рус., укр. зуб, польск. ząb, луж., чэш., славац. zub, палаб. zǫb, славен. zȏb, серб.-харв. зу̑б, балг. зъб, макед. заб. Ст.-слав. зѫбъ, ст.-рус. зубъ (XI–XII стст.). Прасл. *zǫbъзуб’ < і.-е. *gʼembh‑, gʼm̥bh‑, gʼombho‑sзуб’: ст.-інд. jámbhatē ’хапаць’, літ. žembiū ’разразаю’, ст.-інд. jámbha‑ḥзуб’, грэч. γόμφος ’тс’, алб. dhëmb ’тс’, лат. zùobs ’тс’, літ. žam̃bas ’востры вугал’, ст.-в.-ням. kamb, суч. Kamm ’грэбень’, тах. A kam, B kerneзуб’. Роднаснае ст.-слав. зѧб‑сти ’прарастаць’, ’прадзіраць’, гл. зя́бліва. Трубачоў (ВЯ, 1957, 2, 90) узводзіць прасл. форму да і.-е. *gʼon‑bhos ’выступ, тое, што вырасла’ ад *gʼen‑ ’нарадзіцца’. Шанскі, 2, З, 111; Фасмер, 2, 106; БЕР, 1, 660–662; Скок, 3, 663; Траўтман, 369; Покарны, 369.

Зуб2 ’памылка пры тканні’ (чэрв., Нар. лекс.; Жд. 1). Рус. зуб смал. ’паласа каляровай тканіны’, краснаяр. ’прамежкі ў бёрдзе, скрозь якія працягваюць ніткі’, пск., цвяр. зубок ’тры ніткі ў ткацкай аснове’, польск. ząb ’нешта ў выглядзе кліна, зуба’. Такое ж значэнне, як у польск., вядома ў іншых слав. мовах. Бел. і рус. значэнні — фіксацыя аднаго з пераносных значэнняў зуб1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зубу́да

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Зубу́да
Р. Зубу́ды
Д. Зубу́дзе
В. Зубу́ду
Т. Зубу́дай
Зубу́даю
М. Зубу́дзе

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ку́тні зуб ’карэнны зуб’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., Жыв. сл.). Да кут (гл.), кутаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зубны́ гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)