распрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Зняць з сябе верхняе адзенне. Бацька распрануўся, зняў гімнасцёрку, пагаліў бараду. Мележ. Усе распрануліся, чаго не бывала раней на вячорках, і селі за стол для зусім небывалай работы. Брыль.

2. перан. Зняць, скінуць з сябе покрыва (лісце, траву). Кусты арэшніку нібы наўмысля .. распрануліся і стаялі голыя, загарэлыя за лета. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́туя, ‑і, ж.

Скульптурны вобраз чалавека або жывёліны, які звычайна размяшчаюцца на пастаменце. Мармуровая статуя. □ Прыгожы сад, які любіў Ватто: Між дрэў зялёных статуі паўсталі. Багдановіч. // перан. Пра халоднага, пазбаўленага жыццёвай энергіі чалавека. Гледзячы збоку на Аню, нельга было не падумаць: даць бы гэтай прыгожай статуі жывыя і цёплыя вочы. Васілевіч.

•••

Як статуя (стаяць, сядзець)зусім нерухома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цю́целька, ‑і, ж.

У выразе: цюцелька ў цюцелькузусім дакладна, кропля ў кроплю. Судны ходзяць праз дзень і на прыстань прыбываюць якраз к пачатку Люсьчынай работы. «Чаркес» яе дастаўляе цюцелька ў цюцельку. Ракітны. [Грышка:] — А цяпер скажы мне яшчэ, адкуль ты [Кастусь] так пра маю жытку ведаеш?.. У хаце маёй, здаецца, не быў, а ўсё цюцелька ў цюцельку праўда... С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-то, часціца вылучальная.

Ужываецца ў сказах пры вылучэнні, падкрэсліванні слова, да якога адносіцца. [Жданаў:] — Так-то яно так, але трэба нешта і нам рабіць. Гурскі. Брат-то ты мой, але еш хлеб свой. Машара. [Астап:] — А не дай жа ты ліха, зусім забыўся. Дзяўчына здарожылася, дзяўчына калі-то мела ў роце, а тут зубы загаварваю, даруй мне старому... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус. балагу́р, балагу́рить, укр. балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус. дыял. гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л1). Кноблах (, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр. корх, рус. корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел. прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус. прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус. корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірон1, міронка ’вусач, Barbus, barbus L.’ (бас. Дняпра, Жук.; Дэмб. 2; ТСБМ), рус. мирон, мерён, мерёна ’вусач, Cyprinus barbus’, пск. ’ялец, Squalius leuciscus L.’ наўг., пск. ’галавень, Squalius cephalus L.’ Не зусім ’ясна. Міклашыч (202), Мацэнаўэр (LF, 10, 325), Фасмер (Этюды, 130) у якасці крыніцы прыводзяць ст.-грэч. μύραινα ’марскі вугор’, што больш адпавядала б ст.-рус. мѣрена ’пячкур’, ’вусач’ (XVI ст.) і морона (XIV ст.). Непераканаўча Праабражэнскі (1, 538), які выводзіць назву рыбы з імя Антон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недасе́ка ’насмешлівая мянушка таго, хто нарадзіўся ў Мсціславе’ (Нас.). Назва грунтуецца на гістарычным факце: «у 1654 годзе князь Трубяцкой спаліў Мсціслаў і выразаў 30 000 чалавек у 33‑тысячным горадзе, а тых, хто застаўся, і па сённяшні дзень не-не дый завуць «недасекамі» (Крыніца, 1989, 2, 18). Параўн. укр. недоломок ’прадмет не зусім зламаны, надламаны’ і ’пагардлівая назва людзей, часткова страціўшых сваю нацыянальнасць пад націскам чужой’ (Грынч.). З неда- ’недастаткова, не поўнасцю’ і сячы ’біць, рэзаць і пад.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недачупа́лле ’недарэка, някемлівы чалавек’ (пух.; чэрв., Жыв. сл.), недачупилы ’недаразвіты, мізэрны’ (там жа), ’не зусім разумны’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- і цупаць ’экспр. ісці’ (чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. дакладны структурны адпаведнік названаму прыметніку — нядошлы ’слабак, хваравека’ (ТС); для некаторых значэнняў не выключана сувязь з тупіць ’кеміць, цяміць’. Праблематычнай застаецца сувязь з літ. čiupaila ’неразумны’, якую прапануюць аўтары «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у сувязі з няяснасцю паходжання самога літоўскага слова (вытворнае ад čiupti ’хапаць’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́к ’нібыта, быццам’ (Сцяшк. Сл.), ’так як’ (Бузук, Паўдн.-бел.), та́тык ’як бы, нібы’ (мін., навагр., Стан.), татэ́к ’як’: рыжы, татэ́к я́годка (ПСл). Параўн. балг. та́тък ’там’, дыял. та́така ’далей, туды’. Са спалучэння та і так (гл.), або так як з прыпадабненнем к > т у пачатку слова, параўн. таек, гл. Балгарскія формы не зусім пераканальна разглядаюцца як спалучэнне часціцы і злучніка ta (гл. та) з падвойнай партыкулай t‑k (як у тутака), гл. ESSJ SG, 2, 647.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)