Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус. балагу́р, балагу́рить, укр. балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус. дыял. гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л 1). Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)